haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

25.08.2018 19:05

10023 просмотра

1 комментарий

Гарадоцкі клуб «Дзецкасельскі» выйшаў у фінальную частку міжнароднага турніра па міні-футболу на Кубак Хмеля. Дададзена відэа

25 жніўня ў Гарадку ўрачыста адкрылі міжнародны турнір па міні-футболу з удзелам 22 каманд з Беларусі, Расіі, Латвіі. Па выніках адборачных гульняў «Дзецкасельскі» выйшаў у плэй-оф з другога месца.

У трэцці раз напрыканцы лета ў Гарадку праходзіць міжнародны турнір па міні-футболу на прызы Кубка Хмеля. Пашырэнне вядомасці турніра і колькасці ўдзельнікаў вымусіла арганізатараў стварыць другое поле па міні-футболу на гарадскім стадыёне з травяным газонам.

Турнір стартаваў з 10.00 гульнёў нашай каманды «Дзецкасельскі» з віцебскай камандай «Цеплавік» на асноўнай пляцоўцы «Родная старана». На папярэднім этапе гульні вядуцца цягам 12 хвілін без перапынку з невялікім тайм-аўтам. Для аматараў міні-футбола і гледачоў на стадыёне разгорнуты гандлёвыя рады ад Гарадоцкага райспажыўсаюза і піўбара «Лямус» з вялікім шапікам піва «Рэчыцкае». Таксама для гасцей дзейнічае «Парк отдыха» Гарадоцкай птушгкафабрыкі, ёсць шапік райбібліятэкі з духмянай гарбатай і шапік Дома рамёстваў.

Таксама маецца кропка для набыцця сувеніраў футбольнай тэматыцы ў тым ліку , прысвечаная перамозе ФК «Дзецкасельскі» ў Кубку Віцебшчыны 2018 года.

Урачыстае адкрыццё турніра пачалося пасля 12 гадзін з марша усіх каманд.

З віншавальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей турніра звярнуўся Уладзімір Цярэньцьеў — старшыня Віцебскага аблсавета, які заўважыў, што варта для міжнароднага турніра мець і другую пляцоўку па міні-футболу.

Таксама гасцей і удзельнікаў віталі Пётр Карабач — старшыня Гарадоцкага райвыканкаму, Анатолій Байдачны і Альберт Скараход — прадстаўнікі каманды Art-Stars — зорак беларускай эстрады. Ад арганізатараў турніра ФК «Хмель» Алесь Мінін прэзентаваў спецыяльнае жывое піва «Кубкавае», якое зварылі ў рэстарацыі «Лямус».

Першы дзень турніра прайшоў ў хуткасным змаганні каманд па міні-футболу, у якім наш клуб «Дзецкасельскі» перамог TFKSalaspils.lv (Латвія) — 5:0,

а таксама Легіон-ГазДом (Ярцева-Смаленск, Расія)- 2:0 і саступіў у апошнім матчы камандзе «Калін Прадукт» з Навалукомля — 0:1. У фінальную частку турніра, якая будзе праходзіць у нядзелю «Дзецкасельскі» выйшаў з другога месца.

Дарэчы каманда Art-Stars — зорак беларускай эстрады перамагла сваіх сапернікаў у чатырох матчах і датэрмінова заняўшы першае месца саступіла ў апошнімм матчы мінулагодняму пераможцу Кубка Хмеля камандзе «Пажтэхніка» з Віцебску — 0:2.

Заўтра ў нядзелю з 11 гадзін пачнуцца матчы стадыі плэй-оф, а ў 15.00 запланаваны матч за трэццяе месца, а ў 15.30 — фінальны матч. Пасля гэтага будзе урачыстае падвядзенне вынікаў турніру. Сёння ж 19 гадзінаў жыхароў Гарадка і яго гасцей чакае канцэртная праграмма з удзелам груп «Bombit Band», «Art Stars».

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости