haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

13.09.2018 17:47

7762 просмотра

0 комментариев

У Гарадку стартавала адкрытае першанство Беларусі сярод ДЮСШ па бегу на лыжаролерах і кросу

13 верасня на лыжаролернай трасе ў Вараб’ёвых гарах стартавала адкрытае першанство ДЮСШ Рэспублікі Беларусь сярод юных лыжнікаў па летняму трохбор’ю, якое фінішуе толькі ў нядзелю 16 верасня.

На працягу трох дзён на лыжаролернай трасе юныя спартсмены будуць выяўляць мацнейшых спартсменаў у двух узрастовых групах сярод юнакоў і дзяўчат: 2001-2002 і 2003-2004 г.г.. Штодзенныя старты пачынаюцца ў 10.30. Спаборнічаюць юныя спартсмены з Мінска, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Таксама ў першанстве краіны ўдзельнічае і каманда ДЮСШ г. Гарадка.

Сёння юныя лыжнікі спаборнічалі ў гонках на лыжаролерах класічным ходам. Для стварэння аднолькавых умоў у бегу на лыжаролерах Федэрацыя лыжнага спорту набыла лыжаролеры адной фірмы на якіх бягуць усе ўдзельнікі спаборніцтваў.

Першымі стартавалі дзяўчаты старэйшай узрастовай групы 2001-2002 года на дыстанцыі 5 км.

У старце прынялі ўдзел прадстаўнікі Гарадоцкай ДЮСШ, якіх трэніруюць заслужаны трэнер Беларусі А.У. Кухарэнка і А.А. Трафімаў:

Маша Барабаш, Лена Пучкова і Ліза Журава. Лепшы вынік паказала Журава Ліза – 6 месца.

Таксама адбыліся старты сярод старэйшых юнакоў на 7,5 км і малодшых юнакоў і дзяўчынак адпаведна на 5 і 3 км. Сярод гэтых удзельнікаў лепшы вынік з Гарадка паказаў Дарожкін Захар, таксама 6 месца.

Усяго ў спаборніцтвах сёння удзельнічала каля 170 юных спартсменаў з 12 каманд, а таксма яшчэ 7 каманд стартавалі ў асабовым заліку. Па выніках першага дня каманда ДЮСШ г. Гарадка на 7 месцы, але разлічвае пазмагацца за пападанне ў пяцёрку мацнейшых у Беларусі.

Заўтра першанство сярод ДЮСШ працягнецца бегам на лыжаролеерах вольным стылем, у суботу будзе трэнеровачны дзень , а ў нядзелю з 10.30 адбудзецца крос з раздзельнага старта сярод чатырох груп спартсменаў. Урачыстае закрыццё запланавана на 13 гадзін.

Л. Антонаў, фота аўтара

http://haradoktour.by

Последние новости