haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

26.10.2018 12:18

4464 просмотра

3 комментария

Гарадок чакае гарачы футбольны уік-энд: палуфінал Кубка рэгіёнаў і змаганне за «золата» Віцебскай вобласці

27 і 28 кастрычніка га гарадскім стадыёне Гарадка адбудуцца галоўныя матчы футбольнага сезону для нашага ФК «Дзецкасельскі»: палуфінал з чэмпіёнам Мінскай вобласці ФК «Гарняк» з Салігорску і змаганне за перамогу у першанстве Віцебскай вобласці па футболу з ФК «Полацкгаз».

Сёння ў нашым паўночным рэгіёне выпаў першы снег, а заўтра і паслязаўтра нас чакае гарачая барацьба на гарадскім стадыёне, дзе адбудуцца вырашальныя матчы сезону ў двух турнірах.

Спачатку ў суботу ў 15.00 пачнецца паўфінальны матч Кубка рэгіёнаў Беларусі, ў якім гуляюць аматарскія каманды, якія перамаглі ў Кубках сваіх абласцей і змагаліся за Кубак г. Мінска. Наша каманда ў мінулую нядзелю падарыла добры сюрпрыз аматарам футболу, перамогшы ў Мінску мінулых уладальнікаў Кубка рэгіёнаў Беларусі ФК «Энергетык — БДАТУ» — 4:2. І вось у палуфінальным матчы іх чакае ўладальнік Кубка сталічнай вобласці — ФК «Гарняк» з Салігорску, які заваяваў кубак ў серыі пасьляматчавых пенальці. Гэты салігорскі клуб яшчэ напрыканцы верасня выйграў чэмпіянат Мінскай вобласці па футболу, а ў чвэрцьфінале перамог уладальніка Кубка Гомельскай вобласці ФК «МНПЗ» з Мазыра.

Кошт гэтага матча дастаткова высокі, бо напалову адкрывае рух у фінал Кубка рэгіёнаў. І наша каманда, якая праводзіць свой лепшы ў гісторыі сезон, мае ўсе шансы прайсці і «гарнякоў».

У нядзелю ж у 14.00 нас чакае гістарычны матч за залатыя медалі чэмпіянату Віцебскай вобласці з ФК «Полацкгаз». Гэтая полацкая каманда на сёння ўзначальвае чэмпіянат Віцебскай вобласці набраўшы 32 ачка і апяраджае нас на тры. У гэтым сезоне мы ўжо раз «пакрыўдзілі» полацкіх футбалістаў перамогшы іх у фінале Кубка вобласці — 6:3. Відавочна, што і ў рашаючым матчы чэмпіянату нашы бамбардзіры — лепшыя ў вобласці — маюць ўсе шанцы на перамогу.

І пры ўсім неспрыяльным надвор’і гэтага уік-энда — дождж са снегам — на футбольным полі Гарадка будзе гарачае змаганне за перамогу. Заўзятары футбол, безумоўна, наведаюць рашаючыя матчы сезону ў нашым райцэнтры і падтрымаюць сваю каманду.

На футбол!

Л. Антонаў

http://haradoktour.by

Последние новости