haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

23.02.2019 12:00

1639 просмотров

0 комментариев

Каманда ДЮСШ г. Гарадка была блізка да трэццяга месца на першанстве краіны сярод ДЮСШ па лыжных гонках

21-22 лютага ў Вараб’евых гарах прайшоў другі этап першанства краіны сярод ДЮСШ па лыжных гонках. Каманда ДЮСШ г. Гарадка паднялася ўверх на тры пазіцыі ў параўнанні з мінулымі гадамі.

21 лютага ў Гарадку пачаліся галоўных старты юных лыжнікаў краіны ў другім этапе першанства Беларусі сярод 15 каманд краіны. Юныя лыжнікі спаборнічалі ў двух узрастовых групах: 2002-2003 г.н. і 2004-2005 г.н.. Нагадаем, што пасля першага этапу спаборніцтваў каманда гарадоцкай ДЮСШ ўпершыню паднялася на трэццяе месца ў агульным заліку сярод ДЮСШ Беларусі. І чарговыя старты павінны былі даць адказ на пытанне: ці выпадковы быў поспех юных лыжнікаў Гарадка.


У першы дзень лыжнікі спаборнічалі ў індывідуальнай гонцы на 5-10 км. Нашы лыжнікі ў агульнакамандную скарбонку прынеслі наступныя ачкі : сярод малодшай групы: Валера Трафімаў — 24 ачка, Ягор Кароткін — 18 ачкоў, Ірына Краўцова — 24 ачка, Ліза Любаўская — 18 ачкоў. А сярод старэйшых вызначыўся Захар Дарожкін, які 28 ачкоў і заняў 3 месца на дыстанцыі 10 км. Ульяна Горава прынесла камандзе 14 ачкоў, а Ліза Журава — першы нумар гэтага ўзросту — з-за хваробы не ўдзельнічала ў стартах. Нагадаем, што за першае месца давалася 30 ачкоў, 2-е — 29, 3-е 27 і г.д..

Усяго наша каманда набрала 141 ачко і апынулася на сёмым месцы пасля першага дня спаборніцтваў. І цяпер ўсё залежыла ад масстарта на другі дзень спаборніцтваў і да гарадоцкай каманды далучыўся наш выхаванец Аляксандр Паднябесаў.

Масстарты прынеслі наступныя ачкі нашай камандзе: Віка Карзунова — 25 ачкоў, Ірына Краўцова — 24 ачка і Аляксандр Паднябесаў — 23 ачка, Валера Трафімаў — 15 ачкоў. Арцём Нікалаеў заняў 14 месца і мог прынесці камандзе 17 ачкоў, але быў заяўлены асабова. У старэйшай групе Ульяна Горава прынесла 21 ачко, а Захар Дарожкін заваяваў 29 ачкоў, заняўшы 2 месца на дыстанцыі ў 10 км.

Наша каманда за другі дзень набрала 157 ачкоў і па выніках двух дзён стала шостай — не шмат саступіўшы 4-5 месцу. А па выніках двух этапаў нас абыйшла каманда «Алімпіец» з г. Віцебска, але мы выйгралі 2 ачка ў СДЮШАР г. Магілёва, набраўшы за дв аэтапа 768 ачкоў. Гэта дазволіла захаваць за сабой 4 месца — лепшае за мінулыя гады, як у Гарадку стала лыжаролерная траса.

Віншуем каманду і яе трэнераў з поспехам!

Леанід Гаравы

Последние новости