haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

05.05.2019 09:43

1246 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адбылася эстафета, прысвечаная 74 гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзю вызвалення Беларусі. Фота

4 траўня ў суботу адбылася традыцыйная легкаатлетычная эстафета ў якой сярод навучальных устаноў перамагла каманда СШ № 1 г. Гарадка, а сярод устаноў і арганізацый — каманда вайсковай часткі.

Традыцыйная эстафета напярэдадні дня Перамогі сабрала 15 каманд з навучальных устаноў і арганізацый Гарадоцкага раёна. Варта адзначыць, што ў эстафеце прынялі ўдзел канадны Бычыхінскай, Вышадскай і Межанскай школ, а не даехалі каманды з Пальмінкі і Езярышча.

Напачатку эстафеты было ўрачыстае адкрыццё з вітальнымі прамовамі, выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і ускладаннем кветак і вянка на мемарыяльны комплекс Несмяротнасць г. Гарадка.

Этапы эстафеты былі традыцыйныя: 1 этап — Цэнтральная плошча — вул.Савецкая, ул.Пролетарская, кафэ «Экспрэсія»; 2 этап — кафэ «Экспрэсія» — паварот за сярэдняй школай № 1 (помнік И.Х.Баграмяна); 3 этап — паварот за СШ № 1, ул.Баграмяна — аграрна-тэхнічны каледж (былы ГПТК); 4 этап — аграрна-тэхнічны каледж — паварот перад СШ № 1; 5 этап — паварот перад СШ № 1 — кафэ «Экспрэсія»; 6 этап — кафэ «Экспрэсія» — Цэнтральная плошча.

На фінішную прамую першымі выйшлі каманды вайсковай часткі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённы аддзел унутраных спраў.

Пасля фінішу ў гэтай паслядоўнасці адбыўся разгляд пратэсту РАУС наконт ўдзелу ў эстафеце за каманду РАНС жанчыны, якая не была заяўлена першапачаткова. Па рашэнню прадстаўнікоў каманд разам з судзейскай камандай каманда РАНС атрымала 10 штрафных секунд і не трапіла ў прызёры эстафеты. І выніковы пратакол прызёраў эстафеты сярод арганізацый стаў выглядаць так: 1 месца — вайсковая частка: 6.33; 2 месца — РАУС: 6.40; 3 месца — ГДАТК: 6.43, а сярод навучальных калектываў: 1 месца СШ № 1 — 6.47; 2 месца — СШ № 2: 6.51; 3 месца — Бычыхінская СШ: 7.11. Астатнія месцы ў эстафетах размеркаваліся так: сярод арганізацый: РАНС, Аддзел па адукацыі,ГПК і ЦС, ЦК АСП, Райвыканкам ( адзіная каманда, дзе ўдзельнічала тры жанчыны), Райгаз;

сярод навучальных устаноў: Вышадская СШ, ГДАТК, Межанская СШ.

Пры падвядзенні вынікаў эстафеты пераможцы атрымалі дыпломы, кубкі і прызы, а прызёры — дыпломы. А на памяць пра трыдыцыйную легкаатлдетычную эстафету былі фотаздымкі каманд пераможцаў і прызёраў эстафеты.

Леанід Гаравы

Фота аўтара.

Последние новости