haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

14.05.2019 19:21

1058 просмотров

0 комментариев

Па рэках і азёрах Гарадоцкага раёна ў пачатку мая прайшлі шматдзённыя сплавы турыстаў

З 2 мая ДПУ «Карыцінскі Мох» выдала дазволы чатыром групам турыстаў у колькасці 26 чалавек для водных паходаў па рэках і азёрах Гарадоцкага раёна.

Так група турыстаў «Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя» пад кіраўніцтвам Шастак М.М. у колькасці 8 чалавек здзейсніла паход 1-й катэгорыі складанасці па маршруце воз. Вышацкае - р. Аўсянка - р. Усвяча - р. Заходняя Дзвіна - г. Віцебск. Паход быў прысвечаны 74-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і праходзіў па месцах, звязаных з дзейнасцю арганізатара партызанскага руху ў Віцебскай вобласці М.Ф. Шмырова (Бацькі Міная). Дадзены паход зарэгістраваны ў Рэспубліканскім турыстычным саюзе, як паход 1-й катэгорыі складанасці.

У гэты ж час па дадзенаму маршруту сплаўлялася яшчэ адна група турыстаў з 6 чалавек .з клуба «Падшыпнік» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» пад кіраўніцтвам Лёксіна Аляксандра Рыгоравіча, 1948 г.н .. У гэтай групе было чатыры жанчыны.

Самая вялікая група турыстаў была ў нашых краях з МК «Фрэгат» з г. Гродна ў колькасці 10 чалавек, якая сплаўлялася ад воз. Свіны праз воз Осмата, Беразінец, Жодзень, Ласосна па рэках Свіна, Обаль ў Заходнюю Дзвіну.

Першыя сплавы гэтага сезону падарылі першыя незабыўныя ўражанні ад нашай прыроды, якая абуджаецца пасля зімовай спячкі.

Л. Антонаў.

Навіна з сайту haradoktour.by

Последние новости