haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

20.05.2019 16:15

838 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкая каманда стартавала з перамогі ў чарговым чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе

19 мая ФК «Дзецкасельскі» дома ў стартавым матчы чэмпіянату Віцебскай вобласці з віцебскай камандай «Славянскі Велес» дасягнуў перамогі 1:0.

Па традыцыі апошніх гадоў гарадоцкая каманда стартуе ў чэмпіянаце на сваім полі і дабіваецца перамогі. Аматары футболу Гарадка пасля самага паспяховага сезону ў гісторыі гарадоцкага футболу, калі быў заваеваны Кубак вобласці і сярэбраныя медалі чэмпіянату, чакалі навін ад стартавай гульні.

І зноў, як і ў мінулыя гады, стартавы склад каманды каардынальна змяніўся пасля зімовага перапынку. Найперш з гарадоцкай камандай развітаўся Алег Слаўцін — найлепшы гулец апошняга года, які перайшоў у каманду больш высокага ўзроўня. Таксама за каманду не выступае і Сяргей Вехцеў, былы капітан ФК «Віцебск». І ў стартавым складзе з мінулагодняга сезона засталіся толькі Арцём Палавінскі, Аляксей Пляхневіч, ДзянісФадзеяў. Адпаведна каманда ўмацавалася новымі гульцамі Русланам Ібадулаевым, Канстанцінам Кіташавым і Яўгенам Чарнухіным, якія працуюць з ФК «Віцебск». Фактычна абнаўленне каманды адбылося на дзве трэці. Відавочна, што вынікі такого абнаўлення будуць бачны ўжо ў першым крузе. Варта адзначыць, што наша каманда выступае ў новай форме — вытрыманай у хрысціянскіх колерах — белых і чырвоных.

Матч пачаўся з атак гаспадароў, якія хутчэй праходзілі сярэдзіну поля. На вастрыні атакі былі Руслан Ібадуллаеў, Дзяніс Фадзеяў, Ілля Мялік. Госці ж нанеслі першы удар па нашых варотах толькі на пятай хвіліне.

Рашаючы момант матча адбыўся на 22 хвіліне, калі Руслан Ібадуллаеў, знаходзячыся ў цэнтры штрафной пляцоўкі, добра падпрацаваў мяч і паразіў левы кут варот гасцей, што іх брамнік толькі правёў мяч позіркам.

Потым яшчэ на 28 хвіліне аўтар гола Руслан Ібадуллаеў у падзенні з разварота трапіў у перакладзіну. На гэтымі і завяршыўся першы тайм.

У другім тайме вялася пазіцыйная барацьба па ўсяму полю і час ад часу галявыя моманты ўзнікалі ў кожных варот, але бамбардзірам не хапрала дакладнасці. Ды і спякотнае надвор’е паціху адымала сілы ў гульцоў, калі тэрмометр падняўся пад 29 градусаў.


У выніку гол з першага тайма прынёс першую перамогу гарадоцкай камандзе. Нагадаем, што годам раней наша каманда атрымала валявую перамогу над «Газавіком» з Віцебска — 2:1.

Трэнер нашай каманды Сяргей Куракоў так пракаментаваў вынік гульні: «Сегодня при такой жаре было всем тяжело. Игра проходила в более медленном темпе, по сравнению с разгаром сезона. Это и понятно, команды и игроки только разгоняются и набирают форму. Но, наша команда была более слажена в своих действиях, мы больше контролировали мяч, старались созидать. В первом тайме мы владели преимуществом, забили гол. Во втором тайме отдали инициативу, рассчитывали на контратаки. У нас были моменты увеличить счёт, но не получилось. Главное, что мы надёжно и качественно сработали в защите и не дали сопернику шансов что-то изменить в свою сторону.
Результат положительный и это главное!
Почивать на лаврах и расслабляться нам некогда, в среду у нас историческая игра для нашего города.
Спасибо игрокам и нашим болельщикам!!!»

З вынікаў першага тура варта адзначыць перамогу ФК «Сянно» над дубровенскай камандай — 4:2, і тое што разышліся мірам футбалісты з Талачына і віцебскага «Газавіка» — 1:1.

На гэтым тыдні нашу каманду чакае выпрабаванне ў 1/64 Кубка Беларусі па футболу. У сераду 22 мая вечарам, а не ў 13.00, адбудзецца матч з ФК «СМІаўтатранс» са Смалявіч Мінскай вобласці, які гуляе ў другой лізе чэмпіяната Беларусі.

Л. Антонаў.

Последние новости