haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

15.07.2019 10:56

620 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі клуб не пакінуў ніякіх шанцаў аршанскай камандзе ў нядзельнай гульні

Пасля трохтыднёвага перапынку ФК «Дзцкасельскі» на сваім поле перамог з буйным лікам 4:0 ФК «Мясакамбінат» з Воршы, які ідзе на трэццім месце ў нашай групе.

Аматары футболу Гарадка амаль на тры чвэрці запоўнілі месцы на гарадоцкім стадыёне, якія з мінулага года зменшыліся на трэць, чакаючы цікавую гульню ад лідэраў групы. І ў сваіх спадзяваннях не падмануліся.

Пасля папярэдняй сакрушальнай перамогі на гарадоцкім стадыёне над ФК «Сянно» 7:0 перад гледачамі прадстала напалову абноўленая гарадоцкая каманда ў якую вярнуўся выхаванец гарадоцкага футболу Мікалай Пятроў.

Між тым каманду пакінуў Эдуард Ізафатаў, які моцна згуляў з Сянно, але гарадоцкіх гледачоў чакае сустрэча з Алегам Слаўціным, які вярнуўся ў каманду і залечвае траўму.

Пачатак першага тайма быў за нашымі футбалістамі, якія першымі стварылі галявы момант, калі Руслан Ібадулаеў імкнуўся завяршыць перадачу з правага флангу і апынуўся ў сетцы варот гасцей.

Потым аршанскія футбалісты перахапілі ініцыятыву і перавялі гульню да нашых варот. Але істотных пагроз для галкіпера Арцёма Палавінскага не стварылі.

Пасля такой паўзы наша каманда зноў павялічыла хуткасць, перахапіла ініцыятыву.

І на 40-й хвіліне, пасля камбінацыйнай гульні каля варот гасцей, Канстанцін Кіташаў з падачы Руслана Ібадулаева адкрыў лік — 1:0.

Другая палова гульні прайшла пад дыктоўку нашай каманды, якая кантралявала ход гульні і за кошт тэхнічных нападаючых давялі лік матча да буйной перамогі. На 10-й хвіліне другога тайма зноў сваю тэхніку прадэманстраваў Канстанцін Кіташаў, які атрымаўшы перадачу ад Ібадулаева, перайграў абаронцаў і галкіпера гасцей — 2:0.

А праз восемь хвілін наш выхаванец Мікалай Пятроў тэхнічна з правага фланга выклаў перадачу ў вратарскую на Аляксандра Ціханава і лік стаў — 3:0.

Пасля гэтага трэнер Сяргей Куракоў правяў пяць заменаў і гарадоцкія гледачы пабачылі ветэрана віцебскага футбола Сяргея Вехцева, новага галкіпера Рахата Эзімава і яшчэ аднаго выхаванца гарадоцкага футбола Кірыла Банькова.

Масавыя замены не зхмяніла характара гульні, якая ішла пад дыктоўку нашай каманды. І на 78-й мінуце Руслан Ібадулаеў зноў прадэманстраваў выдатную тэхніку ў штрафной гасцей, абыграўшы двух абаронцаў і накіраваўшы мяч ў правы вугал варот — 4:0.

Трэнер каманды Сяргей Куракоў так пракаментаваў гульню Віцебскай федэрацыі футбола: «Орша пісьменная, тэхнічная каманда. У першым тайме гульня была роўная, але ў канцы тайма нам удалося забіць. Кіташаў правёў выдатны матч. У пачатку другога тайма ён зрабіў дубль. Потым напэўна адбілася, што Орша праводзіць другую гульню запар, яны падселі, сталі не паспяваць за намі.

Ну а мы згулялі вельмі дакладна і надзейна ў абароне, не даўшы суперніку асаблівых шанцаў.»

Варта заўважыць, што наша каманда фактычна заваявала тры фінальных ачка гэтай перамогай над аршанскай камандай.

У выхадныя адбыліся іншыя гульні ў нашай групе: у суботу ФК «Мясакамбінат» дабілася валявой перамогі над чашніцкім клубам — 3:2, а ў нядзелю ФК «Днепр» з Дуброўна таксама дасягнуў валявой перамогі над ФК «Сянно» — 3:2, а ФК «Газавік» перамог «Ніву» з Талачына — 3:1.

Пасля восьмага тура расклад у нашай групе такі:

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости