haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

18.07.2019 19:56

416 просмотров

0 комментариев

Стаў вядомы заробак трэнера футбольнай зборнай Беларусі — утрая большы, чым у Лукашэнкі!

Паводле інфармацыі Tribuna.com, зарплата галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі Міхаіла Мархеля складае 150 тысяч даляраў на год. Гэта $12500 штомесяц.

Прыкладна столькі ж атрымліваў Ігар Крывушэнка, які ўзначальваў зборную да Мархеля.

Мархель заключыў кантракт са зборнай Беларусі на 3 гады. Першы матч пад яго кіраўніцтвам каманда правядзе 6 верасня супраць Эстоніі.

Для параўнання, заробак кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі складаў $4500. Гэта даныя з яго апошняй апублікаванай дэкларацыі.

NN.by
https://nn.by

Последние новости