haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

20.10.2019 21:37

251 просмотр

0 комментариев

ФК «Дзецкасельскі» разыграе ў наступныя выхадныя толькі бронзавыя медалі першанства Віцебшчыны па футболу

20 кастрычніка паўторна саступіў полацкай камандзе 1:2 ФК «Дзецкасельскі» развітаўся з надзеяй на перамогу ў чэмпіянаце вобласці.

Зараз магчыма задаваць рытарычнае пытанне: А ці была надзея інакшага сыходу, пасля сакрушальнай паразы 0-3 на полацкім газоне, які атрымаўшыя фіяска каманды называюць «балотам»? І на жаль станоўчага адказу няма, бо няма ў гарадоцкай каманды волі, зараджанасці на змаганне, якую дэманструюць лідэры. І гэта пры вельмі добрай , як кажуць лаве або вельмі добрых выканаўцах. Ды і не пабачылі каля броўкі аматары футбола штурмана каманды Сяргея Валерьевіча Куракова, які не справіўся з эмоцыямі яшчэ ў Полацку. Ды і не першы раз.

Гульня ж выдалася напружанай. Змаганне ішло на кожным метры поля і калі ініцыятывай валодалі гарадоцкія футбалісты у першым тайме, то больш вастрыні стварала полацкая каманда. А гэта каманда вось ужо месяц, вяла змаганне на два фронта: чэмпіянат Віцебшчыны і Кубак рэгіёнаў. Дзе дарэчы ў суботу перамагла ў Дзяржынску «Лівадзію» — 3:2, але прысталічная каманда за тыдзень перааформіла паразу 1:4 у Полацку у тэхнічную перамого 3:0. І так магчыма рашаць матчы ў беларускім правінцыйным футболе.

Першы тайм закончыўся па нулям, а ў другім тайме гарадоцкая каманда больш пайшла на варота гасцей і раскрылася.

Гэтым скарыстаўся лідэр полацкіх футбалістаў Іван Канонік, які на 55 і 73 хвіліне канчаткова вырашыў лёс фіналіста.

Яшчэ полацкія футбаліста не рэалізавалі пенальці праз слабы ўдар, а таксама мелі на стадыёне 12 гульца сваіх чатырох заўзятараў, якія падымалі футбалістаў у атаку. Нашым арганізатарам ёсць чаму павучыцца ў падтрымцы каманды ў заўзятараў са старажытнага горада.

А напрыканцы матча Алег Слауцін з-за межаў штрафной са стандартнага выдатным ударам у «дзевятку» забіў гол прэстыжу. Была ў каманды яшчэ магчымасць зраўняць лік, але мяч трапіў у галкіпера.

Пасля паўфінальных гульняў за залатыя медалі будуць змагацца ФК «Полацк» і ФК «Лепель», які і другую гульню сыграў з «Газавіком» — 0:0, пасля 2:2 ў Віцебску.

А наша каманда за «бронзу» згуляе ў Воршы.

Леанід Гаравы, фота аўтара"

Последние новости