haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

15.01.2020 18:32

383 просмотра

0 комментариев

Ганна Сола з Шуміліна — 4-я ў спрынце на Кубке свету! У зборнай Беларусі па біятлоне гэта лепшы вынік у сезоне!

Беларуская біятланістка Ганна Сола з суседняга Шуміліна правяла лепшую гонку ў кар’еры, заняўшы чацвёртае месца ў спрынце на этапе Кубка свету ў Рупольдынгу. Ганна трапіла ў кветкавую цэрымонію. ВІНШУЕМ! Малайчына! Так трымаць!

Ганна Сола цудоўна адпрацавала на рубяжах, хутка і дакладна закрыўшы ўсе мішэні, а затым выдала выдатны завяршальны круг, утрымаўшы высокае чацвёртае месца.

Адзначым, што да гэтага лепшым вынікам Ганны ў кар’еры было 30-е месца. Сённяшняя чацвёртая пазіцыя Солы — лепшы вынік зборнай Беларусі ў сезоне.

Ўпэўненую гонку правяла і Алена Кручынкіна (0 + 1), якая запнулася з-за праблем з вінтоўкай на апошнім стрэле і прамазала. Тым не менш, дзякуючы шостай хуткасці сярод усіх удзельніц гонкі Кручынкіна стала 16-й. Гэта лепшы вынік Ірыны ў кар’еры!

Ірына Крыўко (0 + 2) заняла 49-е месца, Ірына Кручинкина (2 + 0) стала 83-й.

Перамогу ж атрымала Тэры Экхафф (Нарвегія), якая упэўнена апярэдзіла Ганну Обэрг (Швецыя) і Дароту Вірэр. Усе медалісткі абышліся без промахаў.

Чытаць цалкам па-расейску тут: https://sport.tut.by/news/biathlon/668802.html

Последние новости