haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

15.02.2020 09:52

817 просмотров

0 комментариев

У Гарадку ўпершыню адбываецца этап Кубка Беларускай Федэрацыі біятлону

14 лютага ў Гарадку стартаваў чацвёрты этап Кубка федэрацыі па біятлону для юных біятланістаў Беларусі ва ўзросце 2001 −2008 гадоў нараджэння.

Рэкордна цёплая зіма 2020 года, якая пакінула бяз снега амаль ўсю Беларусь ўнесла істотныя карэктывы і ў старты сраоьсменаў, якія займаюцца лыжнымі гонкамі або біятлонам. На Беларусі засталося толькі дзве кропкі, дзе магчыма праводзіць спаборніцтвы на лыжах—Раўбічы пад Мінскам і Варабьёвы горы ў Гарадку.

Зараз Раўбічы рыхтуюцца прыняць чэмпіянат Еўропы па біятлону ад якога адмовілася Эстонія і этап Кубка IBU па біятлону. То спаборніцтва юных біятланістаў Беларусі ўпершыню прымаюць Варабьевы горы. І адпаведна ўпершыню з Варабьёвых гор вядзе трансляцыю беларускі спартыўны канал БТ-5, канал Беларускай Федэрацыі біятлона і яго вядучыя Ганна Любянкова і Максім Югаў.

Варта сказаць, што кіраўніцтва лыжаролернай трасы прыклала ўсе намаганні, каб стварыць умовы для старта біятланістаў, завяршыўшы стварэнне на гэтым тыдні са снегавых гармат і збор з Гарадка і яго ваколіц снега для снегавой падушкі на 1 300 метраў.

І 14 лютага ў Гарадку адбыліся першыя гонкі Кубка Федэрацыі ў масс-стартах для чатырох узрастовых групах для юнакоз і дзяўчынак на дыстанцыях ад 10 км да 2,1 км.


Арганізатары спаборніцтваў і вядучыя зрабілі шмат, каб у Вараб’ёвых гарах было біятлоннае свята. Найперш на спаборніцтвах з’явілася моладзь — навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа са свістулькамі, якія заўзелі за біятланістаў. Таксама вядучыя Ганна Любянкова і Максім Югаў не давалі сумаваць заўзятарам стартаў, прапануючы розныя пытанні і каментуючы стральбу біятланістаў на стрэльбішчы і змаганне на трассе.

А пасля кожнага старта адбывалася ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў з выкананнем гімна Беларусі.

Таксама каля трассы магчыма было падсілкавацца гарачым чаем, кавай печывам, дранікамі або набыць памятныя сувеніры гарадоцкіх майстроў.

Варта дадаць, што Беларуская Федэрацыя біятлона вядзе прамую трансляцыю з Кубка Федэрацыі ў анлайне і з вынікам першага дня спаборніцтваў магчыма пазнаёміцца на сайце федэрацыі.

Для гарадоцкіх аматараў біятлону варта адзначыць, што ў гэтых стартах прыняла ўдзел і наша гарадоцкая лыжніца, якая зараз займаецца біятлонам у Віцебску — Вікторыя Карзунова ва ўзрастовай групе 2003-2004 гадоў. На першых этапах Віка яшчэ трымалася ў першай дзесятцы, але на фінішы здолева вырваць 12 месца, аперадзіўшы на 0,1 с саперніцу.

Сёння на біатлонным стадыёне адбудуцца відовішчныя смешаныя эстафеты з ў 9.50, ў 10.50, ў 12.20 і 13. 00. Завітайце ў Вараб’ёвы горы!

Леанід Гаравы

Последние новости