haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

28.06.2020 16:30

475 просмотров

0 комментариев

Маладая гарадоцкая каманда ФК «Дзецкасельскі» сакрушальна перамагла хлопцаў з Дуброўна.

У першым матчы чарговага першанства Віцебскай вобласці па футболу ФК «Дзецкасельскі» з Гарадка з хакейным лікам 8:1 перамог ФК «Днепр» з Дуброўна.

У гэтым сезоне у сувязі з эпідэміяй COVID-19 першанство вобласці па футболу пачалося на месяц пазней — 27 чэрвеня. Першанство вобласці зноў пройдзе ў два этапа. Спачатку каманды, якія падзелены фактычна на заходні дэвізіён і усходні выявяць па тры лепшыя каманды, апотым ў фінальнай частцы згуляюць па кругавой сістэме.

Каманда Сяргея Куракова ў першым матчы перад нешматлікімі гарадоцкімі аматарамі, якія не засцерагаліся ад эпідэміі ніяк, прадстала ў абноўленым складзе. У адрозненні ад папярэдніх гадоў у камандзе не было віцебскіх ветэранаў футбола, якія гулялі на нацыянальным і міжнародным ўзроўні. У стартавым саставе было толькі пяць футбалістаў, якія пачыналі і мінулагодні чэміпіянат вобласці: капітан Арцём Палавінскі, форвард Дзяніс Фадзеяў і паўабаронцы Ілля Мялік, Шантур Андрэй і Аляксандр Мамліенка з абароны.

Але маладыя футболісты адразу выставілі свае козыры — хуткасць гульні. І госці з самага пачатку матча не паспявалі за нашымі атакамі на сваю браму.

Ужо да 15 хвіліны гульні лік стаў 3:0 на карысць гарадоцкай каманды. Спачатку двойчы Дзяніс Фадзеяў прымусіў дастаць з брамы мяч брамніка гасцей Уладзіміра Мельніка, а калі Мікіта Іваноў давёў лік да 3:0, то госці замянілі «апошнюю надзею». Але і новы брамнік праз 8 хвілін дастаў мяч з сеткі пасля аўтагола свайго абаронца Атрохава Андрэя.

Магчыма на форме гасцей сказвалася і спёка, у якую праходзіў матч з паўзамі ў сярэдзіне таймаў.