
У разрэзе сфер дзейнасці сярэдні месячны брута-заробак у першым квартале быў найбольш высокім у сферах інфармацыі і сувязі (3160 еўра), фінансавай і страхавой дзейнасці (2952 еўра) і ў энергетыцы (2435 еўра).
Найменшы — у сферы паслуг па пражыванні і харчаванні (1124 еўра), іншых відаў паслуг (1142 еўра) і аперацый з нерухомасцю (1209 еўра). Больш за ўсё сярэдні заробак вырас у сферах адукацыі (19,8%) і паслуг па пражыванні і харчаванні (17,3%).
Нагадаем, што і Белстат падлічыў беларускія заробкі. Агучана, што ў красавіку сярэдні заробак беларусаў склаў амаль 1796 рублёў. Па сённяшнім валютным курсе гэта меньш за 570 еўра.
https://nv-online.info/sjarjedni-zarobak-u-jestonii-amal-taki-jak-u-belarusi-tolki-e-ra.html