haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.09.2015 09:22

1130 просмотров

0 комментариев

Падзенне ў даўгавую яму арганізацый раёна працягваецца

Паводле афіцыйных даных арганізацыі Гарадоцкага раёна павялічылі запазычанасці розных відаў у два-тры разы ў параўнанні з адпаведным перыядам 2014 года.

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў даныя аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёнаў за першае паўгоддзе 2015 года. Па гэтых даных фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна пагоршыліся ў два-тры разы. Толькі мусіць зменшылася стратнасць прадаж арганізацый раёна: калі ў 2014 рэнтабельнасць была −2,2%, то ў гэтым годзе −1,1%. Але і пры гэтым страты прадпрыемстваў раёна павялічыліся з −40,7 млрд. рублёў да −66,5 млрд. рублёў. Адпаведна удзельная вага стратных арганізацый дасягнула 52,3% — кожнае другое прадпрыемства ў раёне — стратнае.

За год больш чым у два разы — з 18,2 млрд. руб. да 37,9 млрд. руб. вырасла пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць. Гэта значыць, што пакупнікі, атрымаўшы прадукцыю гарадоцкіх арганізацый ніяк за яе не разлічваюцца.

Амаль на сто мільярдаў за год вырасла і пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць у раёна: з 188,4 млрд. руб. да 283,3 млрд. руб. Пры гэтым самы вялікі рост адбыўся запазычанасці за паліўна-энергетычныя рэсурсы: з 11,2 млрд. да 29,8 млрд — амаль у тры разы.

У выніку такой фінансавай дзейнасці арганізацыям раёна ўсё цяжэй шукаць новыя крэдыты і займы для разліку па існуючых пазыках або набыцця расходных матэрыялаў. Пратэрмінаваная запазычанасць на крэдытах і займах у раёне вырасла з 17 457 млн. руб. да 33 946 млн. руб.

Пры такім кепскім фінансавым становішчы ўлады арганізавалі рэкордны збор подпісаў за дзеючага кіраўніка краіны. 8215 грамадзян раёна з «энтузіазмам» паставілі подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі на пяты тэрмін. Каб і далей ён вёў краіны «правільным» курсам.

Леанід Гаравы

Последние новости