haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

07.09.2015 12:59

2140 просмотров

0 комментариев

Выяздны гандаль у пятніцу у двары каля СШ№ 1

Кожную пятніцу да абеду адбываецца гандаль з аўтамашын у двары дома № 44/2 па вул. Пралетарская каля СШ№ 1. Пакупнікам па месцы жыхарства прапануецца гародніна, мяса, крупа, сыры і г.д. па коштах ад вытворцы.

З раніцу ў пятніцу ў двары па вул. Пралетарская д. 44/2 адбываецца гандаль прадуктамі па нізкіх коштах.

Гандаль гароднінай ажыццяўляе ААТ «Рудакова» з Віцебскага раёна. Гэтае прадпрыемства спецыялізуецца на гародніне і прапануе зараз спажыўцам таматы і гуркі па мінімальных коштах: гуркі «спіна» па 6300 руб., гуркі некандыцыйныя — 3000 руб., таматы «тарера» — 9500 руб.. Але выбар гародніны часам не вялікі.

З аўтамашыны «Мяскавіт» гандлююць свінінай і прадуктамі з яе: каўбасамі, закускамі, рулетамі і г.д.. Прадукты прапаноўваюцца з самага нізкага спектра коштаў: па 40-60 тысяч за кілаграм.

Прыватнае прадпрыемства «Смак» у куточку, каля Пралетарскай вуліцы, гандлюе крупамі, алеямі, мукой і г.д..

Да гэтага гандлю па пятніцах пару тыдняў назад далучыліся і прадаўцы з Глыбокага, якія раней пачалі гандляваць па аўторках на рынку Гарадка сырамі і смятанкавым маслам. Праўда яны завяршаюць свій гандаль раней усіх і ў поўдзень іх магчыма і не застаць. Глыбоцкія кошты на сыры і масла радуюць пакупнікоў.

Л. Антонаў, фота аўтара.

Последние новости