haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

07.10.2015 09:22

1339 просмотров

0 комментариев

Пайшоў другі год пасля «Дажынак», а недаробленых аб’ектаў яшчэ хапае

На другім годзе пасля «Дажынак» у Гарадку застаюцца недаробленыя аб’екты, якія чакаюць завяршэння будаўніцтва. Самым вялікім даўгабудам, якому пайшоў трэцці дзесятак гадоў, з’яўляецца басейн па вул. Гагарына

Будаўніцтва басейна па вул. Гагарына распачала на пачатку 90-х гадоў Гарадоцкая птушкафабрыка, якая на той час была самым моцным прадпрыемствам Гарадка і мела вялікую сацыяльную праграму. Але крызіс таго часу абмежаваў магчымасці птушкафабрыкі і толькі напачатку нулявых гадоў нашага стагоддзя пры дзяржаўным фінансаванні завяршылі будаўніцтва гатэля, які быў перададзены алімпійскаму цэнтру “Раўбічы”.

Толькі за дваццаць гадоў не знайшлося сродкаў, каб завяршыць будаўніцтва басейна, які распачала Гарадоцкая птушкафабрыка. Надзея з’явілася ў 2013 годзе, калі басейн уключылі у план аб’ектаў, якія павінны быць падрыхтаваны да “Дажынак”. Але арганізатары “Дажынак” зацягнулі са стварэннем праектнай дакументацыі і нягледзячы на тое, што працы на месцы басейна вяліся з вясны 2014 года. Па пашпарту аб’екта атрымліваецца, што Дзяржбуднагляд толькі 3 верасня 2014 г. даў дазвол на будаўніцтва з лістапада-снежня гэтага аб’екта БУ-38 ААТ “Будтрэст №9”.

Але будаўніцтва па ранейшаму вядзецца чарапашым ходам і надзея на ўвод у эксплуатацыю у 2016 годзе звязана з тым, што гэты аб’ект у інвестыцыйнай праграме Віцебскай вобласці.

Прайшоўшага года не хапіла для завяршэння рэканструкцыі першага будынка Гарадоцкага агратэхнічнага каледжа, які вядзе сваю гісторыю з 1934 года.

За час пасля “Дажынак” дзяржаўных сродкаў хапіла, каб абтынкаваць старую цэгляную кладку гістарычнага будынку, зрабіць дах, паставіць шклапакеты на вокны. На гэтым будынку толькі на версе бачны сляды першай цэглы.

Даўгабудам для жыхароў дома 19-а па вул.Пралетарскай стала рэканструкцыя іх дома.

Рэканструкцыя распачалася яшчэ да “Дажынак”, але не завершана і праз год. За гэты час жыхары трэццяга паверху неаднаразова заліваліся дажджамі і мелі стрэсы ад якасці працы будаўнікоў. Будаўнічая тэхніка па ранейшаму знаходзіцца каля дому і стала натуральным аб’ектам прыдамавой тэрыторыі.

Па ўсіх прыкметах стане даўгабудам і спартыўны комплекс у Вараб’ёвых гарах, дзе ў межах першай чаргі экстрэнымі тэмпамі пабудавалі лыжаролерную трасу.

Але асноўная працы на дадзеным аб’екце звязана з будаўніцтвам інфраструктуры: будаўніцтва біятлоннага стадыёна, катэджнай забудовы для спартсменаў. І па ўсяму бачна, што вучні біятлоннага класа, адкрытага пры СШ№2 год назад, так і не патрэніруюцца на біятлонным стадыёне. Адпаведна ні пра якія міжнародныя спаборніцтвы гаворкі не можа весціся, бо сама лыжаролерная траса – 10% ад таго, што патрабуецца па міжнародных стандартах для спаборніцтваў.
Відавочна, што недаробленае павінна быць дароблена і пачаць эфектыўна выкарыстоўвацца.

Леанід Гаравы, фота аўтара.

Последние новости