haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

19.10.2015 19:59

1436 просмотров

0 комментариев

Праз Гарадок адновіцца круглагадовы рух цягніка Брэст- Санкт — Пецярбург

З 24 кастрычніка праз Гарадок адновіцца рух цягнікоў 49/50 на якіх магчыма будзе як прыехаць на малую радзіму ў Гарадок, так і дабрацца ў Менск так і ў Санкт-Пецярбург. Фота перыядаў руху.

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі прыняла рашэнне аб аднаўленні руху папулярнага цягніка Брэст-Санкт-Пецярбург, які будзе спыняцца ў Гарадку.

Гэта рашэнне прыйшло праз паўгады валтузні з адменай цягніка ў сакавіку гэтага года. Летам, нагадаем, чыгунка з 20 чэрвеня аднавіла рух цягніка з Брэста у Санкт-Пецярбург аж да 16 верасня. Мясцовая прэсса наіўна пісала, што гэта рашэнне было прынята пасля сустрэчы работнікаў птушкафабрыкі з адным чыноўнікам з Віцебску. Але па факту рашэнне кіраўніцтва Беларускай чыгункі аб летнім курсіраванні цягніка было прынята да сустрэчы на птушкафабрыцы.

Зноў цягнік з Брэста будзе адпраўляцца ў 14.05, у Гарадку ён будзе як і раней у 23.44, а прыбудзе ў Санкт-Пецярбург у 08.53 на наступны дзень. Час адпраўлення з Пецярбурга — у 14.05, у Гарадку ён будзе ў 22.43, а прыбыццё ў Брэст — у 08.28 наступнага дня.

Вызначаны перыяды курсіравання цягніка, калі ён найбольш запатрабаваны пасажырамі. Гэта канікулы, зімовыя вакацыі, святы ў сакавіку і ў траўні, а таксама летні перыяд. Пасажырам і касірам давядзецца прыстасоўвацца да гэтага ломанага круглагадовага руху цягніка.

Чытайце таксама:

З 20 чэрвеня цягнік № 50/49 Брэст-С. Пецярбург будзе праходзіць праз Гарадок

http://haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0/1846/

Последние новости