haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

20.10.2015 08:50

1598 просмотров

0 комментариев

Трэццяя крама аўтазапчастак пачала працаваць у Гарадку

З пачатку кастрычніка ў гатэлі «Спартыўны Гарадок» пачала працаваць крама аўтазапчастак.

Да двух існуючых крам аўтазапчастак нашага райцэнтра дадалася новая крама ў гатэлі па вул. Гагарына. Гэтая крама знаходзіцца ў невялікай комнаце першага паверха гатэля «Спартыўны Гарадок». Уладальнік крамы ў асноўным прапануе аўтазапчасткі пад замову па адносна не высокіх коштах віцебскіх аўтакрам.

Для сувязі з аўтакрамай прапануюцца нумары мабільных тэлефонаў Вэлкам і МТС, а таксама камунікаванне праз Skype і электронную пошту.

Л. Антонаў

Последние новости