haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

21.10.2015 08:44

1252 просмотра

0 комментариев

Кошты на яблыкі ў Гарадку

Прапануем увазе чытачоў кошты на яблыкі ў розных гандлёвых аб’ектах нашага райцэнтра

Другая палова кастрычніка самы спрыяльны перыяд, каб набыць у гандляроў свойскія яблыкі, якія могуць захоўвацца і да Новага году.

На ўчарашні дзень грамадзяне, якія гандлююць яблыкамі са свайго агароду прапаноўвалі пакупнікам спелую антонаўку коштам па 5 тысяч за кг, як і іншыя віды тутэйшых яблык. Пры гэтым пяцілітровае вядзерка прапаноўвалася па 10-20 тысяч у залежнасці ад сорта яблык. І як кажуць, гандаль тут магчымы.

Больш танныя яблыкі маюцца ў крамах мясцовага райспажыўсаюза коштам па 4700. Гэта яблыкі з садоў Гарадоччыны і з ветрыны крамы магчыма адабраць добрыя яблыкі па гэтаму кошту.

У прыватных гандляроў, якія гандлююць імпартнымі яблыкамі з Польшчы і Галандыі, кошты значна вышэйшыя: ад 13 тысяч да 26.

У гадлёвай сетцы «Еўраопта», які мае невялікую краму ў Гарадку, ў межах акцыі «Чырвоны кошт» яблыкі гатунку «Голдэн дзелішэс» на гэтым тыдні прапануюцца па 14 900 за кг.

Л. Антонаў

Последние новости