haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

26.10.2015 09:19

1218 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне адны з самых нізкіх заробкаў на Віцебшчыне

Віцебскі абласны статыстычны камітэт паведаміў, што ў Гарадоцкім раёне заробкі адны з самых нізкіх у вобласці і зменшыліся ў параўнанні з мінулагоднім перыядам за верасень на 8,7%.

Віцебскі абласны статыстычны камітэт апублікаваў даныя аб заробках у раёнах вобласці за верасень 2015 года.

Сярэдні заробак па Гарадоцкаму раёну паводле афіцыйных даных склаў 4 729 008 рублёў. Але невядома, якая частка работнікаў атрымлівае такі сярэдні заробак. Бо заробак чыноўніка ў 12 мільёнаў і трох працаўнікоў па 3 млн. амаль і даюць сярэдні іх заробак у 4,7 млн. рублёў. Ніжэйшыя заробкі ў вобласці зафіксаваны традыцыйна толькі ў наступных раёнах: Браслаўскім, Міёрскім, Вушацкім, Шаркаўшчынскім раёнах.

Пры гэтым сярэдні заробак па Віцебскай вобласці ў верасні склаў 5 907 041 рубль, а самы высокі сярэдні заробак у г. Наваполацку — 8092 794 рубля, а ў г. Віцебску — 6 274 137 рублёў. Сярод сельскіх раёнаў самы высокі сярэдні заробак у Віцебскім раёне — 5 721 303 рубля.

Адначасова з гэтым Віцебская вобласць у агульнанацыянальным рэйтынгу сярэдніх заробкаў за верасень апынулася ўпершыню на перадапошнім месцы, прапусціўшы наперад Брэскую вобласць. Сярэдні заробак па Віцебшчыне ў параўнанні са жніўнем зменшыўся на 193 тысячы рублёў, а ў Берасцейскай вобласці зменшыўся толькі на 68 тысяч. Ніжэй Віцебскай вобласці, якая амаль аднадушна паводле даных аблкамісіі галасавала за дзейнага кіраўніка краіны, толькі Магілёўская вобласць — 5 906 946 рублёў — менш на незаўважную тысячу рублёў ад заробкаў нашага рэгіёна — 5 907 041.

Леанід Гаравы

Паводле даных : http://vitebsk.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/otrasli-statistiki/naselenie/trud/operativnaya-informatsiya_8/v-sentyabre-2015-g/

Последние новости