haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

26.10.2015 14:59

3530 просмотров

0 комментариев

Кожныя паўтары гадзіны маршрутка з Віцебска ідзе на Мінск і з Мінску. Расклад

Прыватнае прадпрыемства ажыццяўляе пасажырскія перавозкі па маршруту Мінск-Віцебск-Мінск ў паўтары разы танней і значна хутчэй, чым дзяржаўныя аўтаперавозчыкі. Вам дастаткова замовіць места па мабільнай сувязі.

Жыхары Гарадоцкага раёна могуць з Віцебска за 3,5 гадзіны хутка і камфортна даехаць у сталіцу і вярнуцца назад. Пры гэтым праезд у новым сучасным мікрааўтобусе будзе каштаваць усяго 100 тысяч рублёў, а не 150 000 рублёў, як звычайна на дзяржаўным рэйсе.

Пры гэтым фірма арганізуе акцыю: 11 паездка — бясплатна. І дадзены маршрут ужо карыстаецца попытам у моладзі і тых грамадзян, якія сябруюць з інтэрнэтам.

Мне давялося пакарыстацца паслугай гэтага аўтаперавозчыка, калі з Менску ніяк было выехаць сярод выходнага дня: цягнікоў няма, а дзяржперавозчык з адпраўленнем у 14.20 едзе пяць гадзінаў да Віцебску ды і каштуе 150 тысяч. Праўда аўтаперавозчык з адпраўленнем на 14.00 быў у дарозе 3г.45 хвілін, бо кіроўцы доўга пілі каву на санітарным прыпынку, але паездка была камфортнай.

Каб замовіць месца дастаткова патэлефанаваць на агульны нумар 7893003 з нумарам Вэлкома ці МТС. Дарэчы такія перавозкі ажыццяўляюцца ў Гародню і Магілёў ды і ў іншыя гарады Беларусі. Больш інфармацыі на сайце аўтаперавозчыка: http://v-minsk.by/

Л. Антонаў

Последние новости