haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

31.10.2015 08:28

1587 просмотров

0 комментариев

Самае буйное сельскагаспадарчае прадпрыемства раёна прызнала сябе банкрутам

Гарадоцкі райвыканкам, галоўны трымальнік акцый ААТ «Гарадоцкі РАПЗ», прызнаў сваю няздольнасць далей кіраваць прадпрыемствам і прагаласаваў за заяву аб банкруцтве.

21 кастрычніка адбыўся пазачарговы сход акцыянераў ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» на якім было прынята рашэнне аб звароце ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» ў эканамічны суд з заявай аб эканамічнай недзеяздольнасці даўжніка. Гэтай працэдурай распачаўся афіцыйны працэс прызнання буйнейшага сельгаспрадпрыемства раёна банкрутам.

Створанае на базе Гарадоцкай райсельгастэхнікі напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя акцыянернае таварыства на працягу дзесяцігоддзя ўключыла у свой склад тэрыторыю амаль трэці зямель раёна. Галоўным акцыянерам прадпрыемства стаў Гарадоцкі райвыканкам, а кіраўнікамі прадпрыемства былі звычайна асобы набліжаныя да старшынь райвыканкаму: то Анатоля Мароза, то Васіля Муранкова.

Толькі гэтая набліжанасць дазваляла хранічнаму даўжніку перад крэдыторамі атрымліваць усё новыя крэдыты, якія вяртаць даўно не стала ўжо чым. Крэдытная гісторыя прадпрыемства асобая песня. Па нашай інфармацыі на час прыняцця заявы аб банкруцтве запазычанасць па крэдытах ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» прывысіла 100 мільярдаў рублёў. А гэта — трэць усіх даўгоў Гарадоцкага раёна.

Пытанне аб звяртанні ў эканамічны суд планавалася разгледзіць яшчэ 7 кастрычніка, але «лёсавызначальны» дзень 11 кастрычніка — фініш прэзідэнцкай кампаніі — адсунуў пытанне на два тыдні пазней. І нягледзячы на тое, што на галасаванні была амаль 100% наведвальнасць участкаў размешчаных на тэрыторыі прадпрыемства. Ды і па афіцыйных лічбах працаўнікі з жабрацкімі заробкамі амаль аднадушна галасавалі за аднойчы абранага кіраўніка, але рэаліі жыцця аказаліся больш суровымі, чым «аптымізм» працаўнікоў-выбаршчыкаў і вымусілі заявіць аб бакруцтве.

Цяпер прадпрыемства ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» чакае доўгая працэдура ліквідацыі, якая можа расцягнуцца на 3-4 гады, а працаўнікоў — незайздроснае жыццё на прадпрыемстве банкруце.

Відавочна, што гэта першая ластаўка банкруцтва ў раёне, але не апошняя сярод сельгаспрадпрыемстваў Гарадоччыны. На падыходзе да крытычнай мяжы таксама і ААТ «Гарадоцкі льназавод», і іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна, якія амаль увесь 2015 год зацягвалі з разлікамі па заробках.

Леанід Гаравы.

Чытайце таксама

Рабочие сельхозпредприятия в Городке: «Директор урезал зарплату до 900 тысяч грязными, как нам жить на эти деньги?»

haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%BC%D1%96%D0%BA%D0%B0/1577/

Последние новости