haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.11.2015 07:47

1021 просмотр

0 комментариев

Прадпрыемства-банкрут прапануе грамадзянам у 6-9 разоў павялічыць яго долю ў выкупе за жыллё

Дырэктар ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» Яўген Гаўрыленка прапануе грамадзянам, якія аформілі дамову з прадпрыемствам на куплю жылых памяшканняў у новай забудове аграгарадка Верамеяўка, павялічыць выплаты па дамове 2014 года ў 6-9 разоў, падняўшы іх да 180 мільёнаў рублёў.

Праз тыдзень пасля прыняцця рашэння аб звароце ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» ў эканамічны суд з заявай аб эканамічнай недзеяздольнасці даўжніка і пасля галасавання на прэзідэнскай кампаніі дырэктар прадпрыемства Яўген Гаўрыленка накіраваў грамадзянам лісты «шчасця». У гэтых лістах дырэктар прадпрыемства паведамляе аб тым, што грамадзянам трэба заключыць дадатковыя пагадненні да дамоў з прадпрыемствам аб куплі-прадажы жылога памяшкання.

Грамадзянам прапануецца пагадзіцца на тое, што агульная сума прадажы жылога памяшкання, якое да 2014 года належыла ААТ «Гарадоцкі РАПЗ», вырасце прыкладна з 80 мільёнаў рублёў да 240 млн. руб.. Гэты рост адбудзецца за кошт таго, што сума прапануемая для выплаты прадпрыемству павялічваецца прыкладна з 20 млн. рублёў да 180 млн. рублёў.

Падставай да гэтага па меркаванню дырэктара з’яўляюцца вынікі праверкі Камітэта Дзяржкантроля Віцебскай вобласці выканання заканадаўства ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» пры распараджэнні жылымі памяшканнямі. Пры гэтым не ўдакладняюцца парушэнні, якія былі дапушчаны ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» пры заключэнні дамоў з грамадзянамі. Таксама ў лістах «шчасця» ніякім чынам не абгрунтоўваецца драпежны рост выплат у 6-9 разоў прадпрыемству-банкруту.

Грамадзянам прапануецца да 4 лістапада паведаміць аб згодзе або ня згодзе з заключэннем дадатковага пагаднення да дамовы 2014 года. Пры гэтым ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» заявіла пакупнікам, што пры ня згодзе на заключэнне дадатковага пагаднення, прадпрыемства пакідае за сабой права на падачу іскавай заявы ў суд на разрыў дамовы.

Па нашай інфармацыі пасля кансультацый з юрыстамі частка грамадзян звярнулася да ААТ «Гарадоцкі РАПЗ» з просьбай аб прадстаўленні інфармацыі аб рашэнні Дзяржкантроля і абгрунтаванасці ацэнкі росту выплат прадпрыемству ў 6-9 разоў.

Л. Антонаў

Последние новости