haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.11.2015 12:55

1619 просмотров

0 комментариев

Колькасць рэйсаў гарадскога аўтобуса скарочана, але зараз будзе даходзіць да вайсковай часткі

З лістапада месяца часткова зменены графік руху гарадскога аўтобуса на двух маршрутах у буднія дні. Пра гэта паведаміў «Гарадоцкі веснік». Расклад руху гарадскога аўтобуса.

31 кастрычніка «Гарадоцкі веснік» надрукаваў новы расклада руху гарадскога аўтобуса, які рухаецца па двух маршрутах.

Змены датычацца найперш таго, што гарадскі аўтобус праз вёску Прудок будзе рухацца ў вайсковую частку. Гэта будзе адбывацца раніцай, у абед і пасля працы.

Так раніцай, рухаючыся з чыгуначнага вакзала у 6.54 аўтобус па раскладу № 2 будзе даезджаць да вайсковай часткі ў 7.19 і адтуль , як і раней будзе даязджаць да райбальніцы. У абед аўтобус па раскладу № 1 з Гагарына ў 14.30 накіруецца на Прудок і да вайсковай частцы, дзе будзе ў 14.48. Пасля гэтага у яго будзе перапынак да 1613, калі пачнецца рух з Гагарына. Адпаведна адменены яго рэйсы з Гагарына на 15.18, Бальніцы на 15.36 і з Вакзала на 15.53.

Вечарам пасля працы аўтобус па маршруту № 2 з Гагарына ў 17.22 будзе рухацца ў вайсковую частку, а адтуль у гараж. Адпаведна адменены яго рэйсы з Вакзала на 18.03 і Бальніцы на 18.19.

У астатнім рэйсы аўтобусаў застануцца ранейшымі.

Л. Антонаў

Последние новости