haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

10.11.2015 08:44

1004 просмотра

0 комментариев

За год фінансавае становішча Гарадоцкага раёна значна пагоршылася

Праведзеная рэканструкцыя Гарадка да «Дажынак —2014» толькі паскорыла крызісныя з’явы ў фінансавым становішчы раёна, набліжаючы яго да банкруцтва.

Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў па выніках’ трох кварталаў 2015 года пра паглыбленне крызісных з’яў у фінансавым становішчы прадпрыемстваў Гарадоцкага раёна.

І калі годам раней страты арганізацый ад іх дзейнасці дасягнулі 49,1 млрд. руб., то ў гэтым годзе за дзевяць месяцаў ужо сталі −83,7 млрд. руб. пры адмоўнай рэнтабельнасці ў 3,4%. Пры гэтым прадпрыемствы раёна ніяк не могуць атрымаць грошы за свае тавары і паслугі ўжо ў памеры ў 37,3 млрд. руб., што больш чым у два разы за паказчык мінулага года.

Адначасова з гэтым пратэрмінаваная крэдыторская запазачынасць па набраных крэдытах павялічылася за год з 201,9 млрд. руб. да 306,9 млрд. рублёў., а непасрэдна пратэрмінаванасць па крэдытах і займах у арганізацыях раёна павялічылася больш чым у тры разы: з 16,8 млрд. руб. да 54,7 млрд. руб..

Падобныя негатыўныя з’явы сталі таксама назірацца і ў суседніх раёнах: Віцебскім, Полацкім, Шумілінскім, дзе арганізацыі таксама пачалі працаваць са стратамі і рэзка павялічыліся пратэрмінаваныя даўгі па дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасцям. І гэта ўжо рэальны крызіс, які імкліва паглыбляецца пры нежаданні кіраўніка краіны праводзіць структурныя рэформы ў эканоміцы Беларусі.

Л. Антонаў

Последние новости