haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

12.11.2015 06:49

1201 просмотр

0 комментариев

Зноў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна не разлічваюцца з работнікамі

Толькі на пачатку кастрычніка Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што ў краіне адсутнічае запазычанасць па заробках. Пасля фінішу прэзідэнскай кампаніі ў краіне аднавілася практыка запазычанасці па заробках.

Па выніках кастрычніка Нацстаткамітэт паведаміў, што ў 111 прадпрыемстваў краіны існуе пратэрмінаваная запазычанасць па заробках у памеры 52,4 млрд. рублёў. Пры гэтым большая доля запазычанасці прыходзіцца на 78 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці — 25, 346 млрд. руб.. Няма запазычанасці пакуль у прадпрыемстваў Магілёўскай і Брэсцкай вобласцяў.

Сярод галінаў нацыянальнай эканомікі найбольшая запазычанасць у 95 прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу — 33,57 млрд. рубл., потым у прамысловасці — 17,435 млрд. руб і будаўніцтве — 895 млн. рубл..

На Гарадоччыне запазычанасць зноў маюць хранічныя даўжнікі — ААТ «Гарадоцкі льназавод», ААТ «Гарадоцкі РАПЗ», КУСГП "Сцяпанавічы, КУСГП імя Дзімітрава, КУСГП імя Свердлава, у якіх яны валявым метадам знікла толькі перад галасаваннем за аднойчы абранага кіраўніка.

Сярод раёнаў Віцебшчыны найбольшая колькасць даўжнікоў у Докшыцкім раёне — 9, Шумілінскім, Глыбоцкім раёнах — па 6 прадпрыемстваў.

Л. Антонаў

Последние новости