haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

08.12.2015 08:40

1020 просмотров

0 комментариев

Пад выбары на Гарадоччыне разьлічыліся, а цяпер кінулі працаўнікоў бяз грошай

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі прывёў дадзеныя аб пратэрмінаванай запазычанасьці па заробках у краіне па стане на 1 сьнежня 2015 году. На Віцебшчыне колькасць арганізацый даўжнікоў за месяц павялічылася з 78 да 142, а на Гарадоччыне да сельскагаспадарчых арганізацый дадалася і будаўнічая.

Паводле афіцыйных крыніцаў, беларусам ня выплацілі 241,4 мільярда рублёў на 405 прадпрыемствах. Гэтыя лічбы асабліва ўражваюць, калі параўнаць іх з адпаведнымі паказьнікамі месячнай даўніны. Тады не змаглі своечасова выплаціць 52,3 мільярда на 111 прадпрыемствах. А па стану на 1 кастрычніка было 27,9 мільярда запазычанасьці на 13 прадпрыемствах.

Сярод даўжнікоў на першае месца выйшла Менская вобласць, дзе такіх арганізацый па выніках лістапада стала 173 з даўгом у 106,7 млрд. рубл., арганізацыі Віцебшчыны маюць даўгі на 57,2 млрд. руб., а няма даўгоў у арганізацый Берасцейшчыны і толькі тры ў Гомельскай вобласці.

У Гарадоцкім раёне да традыцыйных даўжнікоў: ААТ «Гарадоцкі льназавод», ААТ «Гарадоцкі РАПЗ», КУСГП «Сцяпанавічы, КУСГП імя Дзімітрава, КУСГП імя Свердлава дадалася і будаўнічая арганізацыя Гарадоцкае ПМК-51.

Сярод раёнаў Віцебшчыны найбольшая колькасць даўжнікоў у Мёрскім раёне — 14, а ў Шумілінскім, Глыбоцкім, Талачынскім раёнах — па 11 прадпрыемстваў.

Кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук параўнаў сёньняшнія дадзеныя з датай правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў і адзначыў у размове з Радыё Свабода, што за гэты час запазычанасьць вырасла ў 8,7 разы:

«Тады далі крэдыты, сплацілі даўгі. І гэта было часткай палітычнай кампаніі пад назовам „прэзыдэнцкія выбары“. Але ж прадпрыемствы не пачалі працаваць лепей. Гэта звычайны папулізм, звычайная хітрасьць, якія цяпер бокам вылазяць і прадпрыемствам, і банкам, якія іх крэдытавалі. Замест таго, каб рэфармаваць эканоміку, мы робім падабенства рэформаў, завальваем прадпрыемствы, якія дрэнна працуюць, грашыма падаткаплацельшчыкаў.

Я думаю, гэты паказьнік будзе павялічвацца і нарастаць. На жаль, ён паказвае, колькі ў Беларусі ўжо „мёртвых“ прадпрыемстваў. Трэба пазбаўляцца ад таго, што перашкаджае жыць і ісьці далей».

Найгоршая сытуацыя са своечасовай выплатай заробкаў у сельскай гаспадарцы, прамысловасьці і будаўніцтве.

Л. Антонаў

Последние новости