haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

09.12.2015 08:15

1288 просмотров

0 комментариев

На рынку працы Гарадоцкага раёна з’явіліся новыя гульцы

У базе даных вакансій Гарадоцкага раёна на пачатку снежня ўпершыню з’явіліся прапановы з заробкам пад 10 млн. рублёў ад філіяла «Віраўлянскі» ЗП «Дзецкасельскі-Гарадок», а таксама ад адзела адукацыі і Гарадоцкай санстанцыі.

Усяго зараз у базе вакансій па Гарадоцкаму раёну Міністэрства працы знаходзіцца 57 вакансій, якія датычацца 76 працоўных месцаў. Па ранейшаму самы вялікі працадаўца раёна свінакомплекс «Паўночны» ў Пальмінцы, які зараз прапануе 23 працоўных месцы, а напрыканцы кастрычніка іх было — 30. Заробкі па вакансіях у сярэднім складаюць 3,3-3,5 млн. руб., а самы вялікі прапануецца галоўнаму ветўрачу — 5,5 млн. рублёў.

На другім месцы па колькасці вольных пасадаў — Гарадоцкі лясгас, дзе за месяц іх колькасць павялічылася з 10 да 17.

Між тым у базе даных 2 снежня з’явіліся прапановы ад філіяла «Віраўлянскі» ЗП «Дзецкасельскі-Гарадок» на вакансіі з заробкам ў 9,743 млн. рублёў. Такія заробкі прапануюцца намесніку дырэктара філіяла па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы, а таксама загадчыку малочнатаварнай фермы, якая зараз філіялам будуецца ў в. Селішча.

Сярод вучэбнага года на пастаянную працу шукае працаўнікоў і Гарадоцкі аддзел адукацыі, спорту і турызму. Аддзелу патрэбны два псіхолага на 0,5 стаўкі ў Межанскую і Бычыхінскую школы ( заробак — 1,208 млн. руб.), намеснік дырэктара па выхаваўчай працы ў СШ№ 1 на стаўку ( заробак — 2,4 млн. руб.), а таксама інжынер-механік ( заробак — 2,18 млн. руб.).

З бюджэтных арганізацый работнікі патрэны і Гарадоцкай санстанцыі з нагрузкай больш стаўкі: бактэрыёлаг на 1,25 ст. — 5,095 млн. руб. і эпідэміялаг 1,5 ст. — 4,962 млн. руб..

Л. Антонаў

Чытайце таксама:

Асноўны працадаўца раёна — свінакомплекс «Паўночны»

http://haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D1%8D%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%BC%D1%96%D0%BA%D0%B0/2126/

Последние новости