haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

12.12.2015 09:55

954 просмотра

0 комментариев

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна колькасць кароў скарацілася, а вытворчасць малака павялічылася

За дзесяць месяцаў гэтага году колькасць кароў на малочнатаварных фермах раёна паменшылася больш чым на тысячу галоў, а вытворчасць малака павялічылася амаль на дзве тысячы тон. Пры гэтым сярэднія надоі на карову ўпершыню сталі вышэйшымі за абласныя.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў сельскагаспадарчых арганізацыях Гарадоцкага раёна за дзесяць месяцаў гэтага году колькасць кароў паменшылася з 6 708 галоў да 5 608 — на 1 100 галоў. Але пры гэтым вытворчасць малака вырасла з 20 329 тон да 22 084 тон — на 1756 тон. Гэта адбылося дзякуючы павышэнню прадукцыйнасці існуючага статка пры росце сярэдняга надоя ад каровы з 3 042 кг за дзесяць месяцаў мінулага года да 3 699 кг у гэтым годзе.

Між тым напрыклад, у суседнім Шумілінскім раёне пры скарачэнні колькасці кароў з 8 340 да 7 096, вытворчасць малака таксама зменшылася з 19 286 тон да 17 580 тон, бо сярэдні надой ад каровы ў Шумілінскім раёне за 10 месяцаў гэтага году склаў толькі 2440 кг пры 2 295 кг у мінулым годзе.

Па Віцебскай вобласці ў вытворчасці малака таксма адбываюцца тыя ж працэсы. Колькасць кароў у вобласці за год скарацілася з 204 284 да 188 000 — больш чым на 16 тысяч, а вытворчасць малака павялічылася з 631 528 тон да 641 081 тоны — амаль на 10 тысяч тон пры сярэднем надоі на карову ў 3 404 кг за дзесяць месяцаў. Атрымліваецца, што ў Гарадоцкім раёне сярэднія надоі на карову ў гэтым годзе мусіць упершыню сталі вышэйшымі за сярэднеабласныя.

Л. Антонаў

Последние новости