haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

21.12.2015 07:55

972 просмотра

0 комментариев

У Гарадку перад Новым годам праезд на грамадскім транспарце падаражэў да 4000 рублёў

Кошт талончыка на адну паездку ў аўтобусе з 20 снежня ўжо каштуе 4000 рублёў. Рашэнне аб гэтым прыняў Віцебскі аблвыканкам 15 снежня. Таксама прынята рашэнне аб павялічэнні кошта праезду у прыгарадных аўтобусах.

Кошт квіткоў на грамадскі транспарт апошні раз падымаўся ў жніўні 2014 года — з 3200 да 3500 рублёў. Цяпер іх кошт павялічыўся на 14,3%.

Рашэннем Віцебскага аблвыканкама вызначана, што месячны праязны білет на аўтобус у гарадах з насельніцтвам менш 50 тысяч будзе каштаваць 153 тысячы рублёў, а праязны білет на дэкаду — 53 600 руб..

Акрамя таго даражэе таксама і праезд у прыгарадных аўтобусах. Цяпер адзін кіламетр на звычайных маршрутах на аўтобусах агульнага тыпу будзе каштаваць 550 рублёў, а ў аўтобусах у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі 568 рублёў, на хуткасных маршрутах — 715 і 739 рублёў, на дадатковых рэйсах — 742 і 766 рублёў, на экспрэсных маршрутах — 825 і 852 рубля, адпаведна.

Правоз аднаго месца багажу ў залежнасці ад памеру абыйдзецца ў 45, 90 або 180 рублёў за кіламетр. У сярэднім кошт праезда ў прыгарадным транспарце і правоз багажа павялічыўся на 12,5%.

Цэны на прыгарадныя аўтобусы апошні раз падымаліся ў сакавіку 2014 года.

Л. Антонаў

Последние новости