haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

05.01.2016 20:55

1250 просмотров

0 комментариев

На пачатку года абсалютная большасць прадпрымальнікаў спыніла працу на гарадоцкім рынку. Ацэнка сітуацыі

4 студзеня на прамысловым рынку Гарадоцкага райспажыўсаюза працавала толькі шостая частка індывідуальных прадпрымальнікаў. І праблема не ў моцных халадах, а ў не магчымасці выканаць патрабаванне ўладаў аб сэртыфікацыі з 1 студзеня пэўных прамысловых тавараў.

Увядзенне ў дзеянне з 1 студзеня 2016 года палажэння указа № 222 кіраўніка краіны аб абавязковай сэртыфікацыі прадаваемых тавараў лёгкай прамысловасці прывяло да спынення працы абсалютнай большасці гандлёвых кропак на рынку г. Гарадка. Па стану на 4 студзеня на рынку працавала толькі 11 гандлёвых кропак з 63 існуючых.

Працавалі найперш тыя кропкі, якія маюць дакументы аб сэртыфікацыі сваіх тавараў ад беларускіх аптавікоў або такія сэртыфікаты для іх тавараў яшчэ не прыдугледжаны. На рынку магчыма набыць аўтазапчасткі, сантэхніку, металёвыя вырабы, рыбныя прыналежнасці і вельмі абмежаваны асартымент тавараў беларускай вытворчасці.

З часу прыняцця указа ўлады не выканалі свайго абяцання аб стварэнні аптовых баз у абласцях, якія стварылі бы канкурэнцыю коштам расійскіх аптавікоў і мелі б сэртыфікаты на прапануемыя тавары. Прыняцце ўказа № 222 наконт выканання тэхнічнага рэгламенту мытнага саюзу Расіі, Беларусі і Казахстана найперш балюча ўдарыла па беларускіх прадпрымальніках, бо ў Расіі і Казахстане глядзяць сквозь пальцы на гэты тэхнічны рэгламент.

Палітолаг Валер Карбалевіч на сайце «Радыё Свабода» так кампетэнтна пракаменціраваў існуючую праблему: «тут паўстала другая праблема. Яе агучыў Аляксандар Лукашэнка падчас візыту на «Экспабел» у сакавіку 2015 году. Ён растлумачыў, што ІП «забілі беларускую лёгкую прамысловасьць». Вось з-за чаго ўвесь сыр-бор. Як вядома, беларуская лёгкая прамысловасьць ляжыць у руінах, нягледзячы на бясконцыя бюджэтныя датацыі. Колькі разоў Лукашэнка наведваў прадпрыемствы «Камволь» і «Сукно», патрабаваў навесьці парадак, пагражаў турмой, абяцаў дапамогу, але выніку ніякага. Вось месяц таму было прынятае рашэньне вылучыць зь дзяржбюджэту чарговыя 5 млн эўра безнадзейнаму банкруту ААТ «Камволь».

На першы погляд, здавалася б, якая розьніца, хто застанецца бяз працы — работнікі гэтых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці або 120 тысяч ІП? Усе ж грамадзяне Беларусі. Але гэта толькі на першы погляд. Насамрэч розьніца вялізная.

Прадпрыемствы лёгкай прамысловасьці — альбо цалкам дзяржаўныя, альбо вялікая доля іх акцыяў належыць дзяржаве. А ІП — незалежныя ад дзяржавы. І дзеля захаваньня дзяржаўнага сэктару ў прамысловасьці ўлады гатовыя разарыць прыватных прадпрымальнікаў. Бо апошнія самой сваёй прысутнасьцю разбураюць патэрналісцкую сацыяльную мадэль, паводле якой усё насельніцтва павінна залежаць ад дзяржавы, увесь час нешта прасіць, а вярхоўны ўладар вялікай лыжкай дзеліць «па справядлівасьці». Залежны народ — паслухмяны. Калі ўжо і дапускаць прыватнікаў, то буйных, напрыклад, уласьнікаў гандлёвых сетак, бо зь імі лягчэй мець справу, лёгка заангажаваць, прымусіць, запужаць, трымаць на кручку. Даўняя ідэя пра стварэньне ўрадам дзяржаўных аптовых базаў, празь якія ІП атрымлівалі б тавар — гэта спроба абдзяржаўленьня індывідуальных прадпрымальнікаў, каб можна было раздаваць ім баланду з уладных рук.

Сёньняшняя сытуацыя з ІП — гэта і адказ тым, хто яшчэ спадзяецца на рынкавыя рэформы, якія па сваёй прыродзе павінны скарачаць долю дзяржаўнага сэктару ў эканоміцы і павялічваць ролю прыватнага бізнэсу. Дык вось не. У гэтай краіне час спыніўся.« http://www.svaboda.org/archive/Valer_Karbalevich/latest/592/691.html

Для вырашэння існуючай праблемы неабходны скаардынаваныя дзеянні індывідуальных прадпрымальнікаў, якіх улада фактычна ліквідуе дадзенай сэртыфікацыяй. Індывідуальныя прадпрымальнікі, нязгодныя з указам № 222, які, як яны сьцьвярджаюць, не дае магчымасьці гандляваць нехарчовымі таварамі без дакумэнтаў аб паходжаньні, зьбяруцца на антыкрызісны форум 11 студзеня. Але яшчэ да форуму стыхійна ладзяцца мясцовыя сходы.

Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка распавёў Свабодзе, што мае дачыненьне толькі да падрыхтоўкі антыкрызіснага форуму, а мясцовыя сходы — ініцыятывы саміх прадпрымальнікаў, што не каардынуюцца «зьверху»: «...Адзінае, што мы робім, гэта арганізуем антыкрызісны форум і маніторым сытуацыю, трымаем сувязь з усімі. А што ў галаве чалавека, мы ня ведаем.

Гэта галоўная пагроза для цяперашніх уладаў. Бо змагацца з арганізаваным пратэстам яны навучыліся. А змагацца са стыхійным пратэстам — вось гэта для іх вельмі сур’ёзная праблема».

http://www.svaboda.org/content/article/27468299.html

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст