haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

07.01.2016 10:10

1190 просмотров

0 комментариев

Перад Новым годам па краіне з даўгамі па заробках амаль разлічыліся, але не на Віцебшчыне

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі прывёў дадзеныя аб пратэрмінаванай запазычанасьці па заробках у краіне па стане на 1 студзеня 2016 году. Асноўнымі даўжнікамі па заробках сталі арганізацыі Віцебскай вобласці. Тут іх 114 са 141 арганізацый краіны, якія маюць пратэрмінаваныя даўгі па выплаце заробкаў. У Гарадоцкім раёне засталіся тыя ж самыя даўжнікі.

Паводле афіцыйных крыніцаў, беларусам да Новага года ня выплацілі 60,5 мільярда рублёў на 141 прадпрыемстве.

Гэтыя даўгі ў чатыры разы меншыя, чым былі месяцам раней, але не на Віцебшчыне. Наша вобласць мае самыя вялікія даўгі па пратэрмінаваных выплатах заробкаў — 42,4 млрд. рублёў. На другім месцы горад Мінск, дзе 3 прадпрыемствы маюць даўгі аж на 11,4 млрд. рублёў, а на трэццім месцы Мінская вобласць, дзе 20 арганізацый маюць даўгі на 5,3 млрд. рублёў.

На пачатак года няма даўгоў у арганізацый Берасцейшчыны, Гродненшчыны, Магілёўшчыны і толькі адна арганізацыя ў Гомельскай вобласці.

У Гарадоцкім раёне па ранейшаму ёсць традыцыйныя даўжнікі: ААТ «Гарадоцкі льназавод», ААТ «Гарадоцкі РАПЗ», КУСГП «Сцяпанавічы, КУСГП імя Дзімітрава, КУСГП імя Свердлава, ДКУБП «Гарадоцкая ПМК-51».

Сярод раёнаў Віцебшчыны па ранейшаму найбольшая колькасць даўжнікоў у Мёрскім раёне — 14, а ў Шумілінскім — 10, Глыбоцкім, Талачынскім раёнах — па 9 прадпрыемстваў даўжнікоў.

Л. Антонаў

Чытайце таксама:

Пад выбары на Гарадоччыне разьлічыліся, а цяпер кінулі працаўнікоў бяз грошай

http://haradok.info/rus/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/%D1%8D%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%BE%D0%BC%D0%B8%D0%BA%D0%B0/2203/

Последние новости