haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

14.01.2016 07:11

1327 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне з’явіўся гадавальнік высакародных еўрапейскіх аленяў

У Гарадоцкім раёне з’явіўся аленевы гадавальнік, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ТАА «Алавія Гарадоцкая». Падраздзяленне гэтай кампаніі ў Віцебскай вобласці закупіла ў адной з фермерскіх гаспадарак Літвы 120 асобін высакароднага еўрапейскага аленя для далейшага развядзення.

«Іх ўзрост вар’іруецца ад 3 да 7 гадоў, усяго 110 самак, астатнія — самцы. Першае нашчадства мы чакаем вясной 2016 года. Плануем вырошчваць жывёл для рэалізацыі ў паляўнічыя гаспадаркі, запаведнікі рэспублікі і замежжа. Галоўная наша мэта, каб было больш трафейных асобнікаў. Але гэта планы, пра якія канкрэтна можна будзе казаць праз 3-4 гады, калі будзем мець дастаткова асобін для рэалізацыі », - растлумачылі ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Зараз алені знаходзяцца на 30-дзённым карантыне, пасля чаго будуць выпушчаныя ў вальеры, якія займаюць плошчу прыкладна 53 га на тэрыторыі Стадалішчанскага сельсавета паблізу вёскі Шандры. Для жыццезабеспячэння жывёл ёсць усё неабходнае: паілкі і кармушкі, сенасховішчы пад навесамі, натуральны вадапой.

Пакуль будзе створана 6-8 працоўных месцаў пад абслугоўванне і ахову аб’екта, з часам колькасць работнікаў можа ўзрасці. У перспектыве пры гадавальніку з’явіцца свая паляўнічая гаспадарка плошчай не менш за 100 га.

Кацярына Князева — БЕЛТА.

Чытаць цалкам: http://www.belta.by/regions/view/pitomnik-blagorodnyh-olenej-pojavilsja-v-gorodokskom-rajone-176268-2016/

Пераклад з рускай рэдакцыі сайта.

Последние новости