haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

19.01.2016 09:30

1186 просмотров

0 комментариев

Пастаўлена задача: разабрацца хто адказны за знікненнеі кароў з Гарадоцкага раёна. Відэа

На мінулым тыдні адбылася абласная нарада аб выніках развіцця жывёлагадоўлі рэгіёна за мінулы год. Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарснёў быў незадаволены высокімі тэмпамі знікнення кароў за мінулы год у двух памежных раёнах — Гарадоцкім і Лёзненскім — і паставіў задачу разабрацца з пытаннем куды зніклі каровы і хто павінен несці адказнасць.

На нарадзе ў Полацкім раёне журналістамі былі агучаны не дакладныя лічбы аб скарачэнні жывёлы ў Віцебскім рэгіёне з мільёна да 500 тысяч. Такія лічбы магчыма закрытая інфармацыя. У сапраўднасці Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляў напрыканцы 2010 года, што на Віцебшчыне ўтрымлівалася каля 599 тысяч галоў БРЖ, у тым ліку 200 тысяч кароў. Адпаведна афіцыйныя лічбы жывёлы напрыканцы 2015 года па Віцебшчыне такія: БРЖ — 558 тысяч, кароў — 187,9 тысяч галоў.

Мікалай Шарснёў на нарадзе ( 1хв. 50 сек. — відэа) заявіў аб неабходнасці ўвесці адказнасць для кіраўнікоў Гарадоцкага і Лёзненскага раёна, якія пад нож выразаюць скот і за гэта яшчэ не панеслі адказнасць.

Сапраўды, за мінулую пяцігодку і асабліва за апошні год на Гарадоччыне адбылося значнае скарачэнне буйной рагатай жывёлы. Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляў напрыканцы 2010 года, што ў нашым раёне было 19 649 галоў БРЖ, адпаведна напрыканцы 2014 заставалася яшчэ 16975 галоў.

Але за апошні год колькасць БРЖ зменшылася больш чым на 2200 галоў — да 14709 . Пры гэтым за апошні год колькасць кароў скарацілася з 6708 галоў да 5608. Фактычна гэта ўсё скарачэнне прыйшлося на час кіравання раёнам Васіля Муранкова, які быў прысланы з Аршанскага раёну.

Відавочна неабходнасць высвятлення адказнасці за масавае знішчэнне БРЖ ў раёне за мінулую пяцігодку, калі знікла кожная чацвёртая галава жывёлы без усякай вайны.

Леанід Гаравы

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст