haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

07.02.2016 06:58

1635 просмотров

0 комментариев

Рамонт сельгастэхнікі ў гаспадарках Гарадоцкага раёна складваецца не лепшым чынам

Як арганізаваны рамонт тэхнікі ў гаспадарках раёна? Ці дастаткова сродкаў на куплю запчастак, шын? Як вырашаюць праблемы, якія ўзнікаюць? Пра гэта піша «Гарадоцкі веснік»

У пошуках адказаў на гэтыя пытанні карэспандэнт звярнулася ў Дзяржтэхнагляд, структуру, якая забяспечвае кантроль за тэхнічнай эксплуатацыяй машын і оборудования.

Начальнік інспекцыі Гостехнадзора Гарадоцкага раёна Сяргей Карань адзначае:

— Па рашэнні райвыканкаму, да 1 сакавіка тэхніка павінна знаходзіцца на лінейцы гатоўнасці. Адказна падыходзяць да арганізацыі рамонтных работ у філіяле «Віраўлянскі» ЗП «Дзецкасельскі-Гарадок», УП «Паўночны», ААТ «Птушкафабрыка Гарадок», але сітуацыя ў цэлым па раёне складваецца не лепшым чынам. Падрыхтоўка машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ на сельгаспрадпрыемствах ідзе пакуль нізкімі тэмпамі. Арыентуючыся на практыку мінулых гадоў, кіраўнікі гаспадарак спадзяюцца на бюджэтныя асігнаванні, але, па ўсёй верагоднасці, яны паступяць толькі ў пачатку пасяўной і іх няма на запчасткі, а толькі для набыцця дызпаліва і ГЗМ. Між тым, кіраваннем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама пастаўлена сур’ёзная задача — атрымаць у гэтым годзе збожжавых і зернебабовых 40 тыс. 200 т пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 26,8 ц / га. А гэта магчыма, у першую чаргу, пры ўмове выканання агратэхнічных тэрмінаў сяўбы, таму тэхніка павінна быць падрыхтавана ў тэрмін.

Карэспандэнт «раёнкі» пабывала на вытворчым участку Вайханы ААТ «Птушкафабрыка Гарадок», дзе рамонтныя работы паспяхова арганізуюць кіраўнік С. Ермаковіч і інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка А. Карпаў.

Як і ва ўсіх гаспадарках раёна, асноўны ўпор тут цяпер робіцца на падрыхтоўку пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі, якая першай пасля адтавання зямель выйдзе на палі.

Разумеючы няпростую сітуацыю з бюджэтным фінансаваннем, у ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» адшукваюць неабходныя на рамонт сродкі самастойна і праводзяць яго ўласнымі сіламі. Да паслуг іншых прадпрыемстваў звяртаюцца толькі ў выпадку, калі трэба спецыялізаванае абсталяванне для выканання неабходных работ. Па рамонце рухавікоў звяртаюцца па дапамогу на Віцебскі маторарамонтны завод. Новыя агрэгаты і тэхніка знаходзяцца на гарантыйным абслугоўванні прадпрыемстваў-вытворцаў.

— Кожны дзень у рамонтных работах задзейнічана 8-10 працаўнікоў вытворчага аддзялення, у асноўным механізатары. Хто, як не яны ведаюць праблемы і слабыя месцы сваіх машын і агрэгатаў. Механізатар Міхаіл Чуднікаў разбіраецца з непаладкамі свайго МТЗ-82, механізатар Дзмітрый Аляксееў рамантуе К-700, які перажыў два тэрміны амартызацыі. Механізатар Аляксандр Плашчанка ліквідуе непаладкі ў самаходным высокаэнергетычным транспартным сродку «Дзвіна». Ім дапамагаюць слесар Аляксандр Гаўрылаў і зваршчык Сяргей Сініца, — распавёў А.В. Карпаў.

Кіраўнік вытворчага участка Вайханы Сяргей Ермаковіч запэўніў, што будзе зроблена ўсё магчымае, каб тэхніка ў пасяўную кампанію працавала без збояў.

Ларыса Лявонава.

На здымках: зваршчык Сяргей Сініца за працай; у такарным цэху — механізатар Аляксандр Сенчанка і слесар Аляксандр Гаўрылаў. Фота аўтара.

http://www.garadvest.by/2016/02/remont-selxoztexniki-v-xozyajstvax-gorodokskogo-rajona/#more-7157

Последние новости