haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

01.07.2016 15:35

1337 просмотров

0 комментариев

Дэнамінацыя ў дзеянні: ў банкаматах Гарадка з’явіліся новыя банкноты 2009 года выпуску

З раніцы 1 ліпеня ў банкаматах у цэнтры Гарадка ўжо было магчыма атрымаць банкноты, якія будуць дзейнічаць пасля дэнамінацыі. Таксама праз інфакіёскі з’явілася магчымасць электронных разлікаў у рублях і капейках.

Першага ліпеня 2016 года войдзе ў гісторыю фінансаў Беларусі, як пачатак дзеяння дэнамінацыі новых банкнотаў і капеяк узору 2009 году. Менавіта тады выкарысталі подпіс Пятра Пракаповіча, экс-старшыні Нацбанка, каб правесці дэнамінацыю для памяншэння наміналу беларускіх грошаў у 10 000 разоў.

З сёняшняга дня беларусы з «мільянераў» ператвараюцца ў трымальнікаў капеяк і рублёў. Працэс гэты займе каля паўгода, каб прызвычаіцца да новых купюр і разлікаў з імі.

Варта адзначыць, што ўжо раніцай у банкаматаў ля «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка» г. Гарадка магчыма было атрымаць новыя купюры. Калі ў вас было на рахунку 3 млн. рублёў 30 чэрвеня, то раніцай гэта стала 300 рублёў. Для прастаты абарачэння і прызвычайвання да новых купюр варта здымаць не больш 50 ці 100 новых рублёў, якія вам выдадуць у купюрах намінала 5, 10, 20 рублёў. Замовіўшы 500 рублёў вы атрымаеце 5 млн. у коштах 30 чэрвеня.

У крамы Гарадка і раёна новыя грошы цэнтралізавана не завезены і гандляры карыстаюцца пры разліках старымі грашыма. Тым больш, што іх касавыя апараты яшчэ не прыстасаваны да новых грошаў і на іх чэках выбіваюцца старыя сумы ў тысячах рублёў. Чарга пераходу на новыя апараты для тых, хто запісваўся ў траўня пачнецца напрыканцы ліпеня або ў жніўні і г.д. А пакуль напрыклад, на 5 новых рублёў вы можаце атрымаць рэшту ў 24 600 рублёў. Кошты дарэчы павінны зараз пісаць на новаму — у рублях і капейках і малымі лічбамі павінен пазначацца кошт да дэнамінацыі.

Заплаціць за тэлефон ужо магчыма з банкавай карткі ў новых рублях у інфакіёску. Сваю ідэнтыфікацыю давядзецца праходзіць па новай. І каб пакласці старых 50 000 рублёў давядзецца набраць 5.00. Разлічыцца старымі грашыма за паслугі на «Белпошце» пакуль не атрымаецца, бо іх сістэма да новых разлікаў не гатова.

Л. Антонаў.

Последние новости