haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

03.07.2016 09:58

837 просмотров

0 комментариев

Хутка ўсе арганізацыі раёна могуць стаць стратнымі

Нацыянальны статыстычны камітэт прадставіў даныя аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёнаў Беларусі за першыя пяць месяцаў 2016 года. Гарадоцкі раён стаў адным з лідараў па колькасці стратных прадпрыемстваў.

Паводле афіцыйных даных сярод даследуемых арганізацый колькасць стратных за пяць месяцаў гэтага году склала 70%. Пры гэтым у мінулым годзе на Гарадоччыне колькасць стратных арганізацый на гэты перыяд была яшчэ 55%. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў на Віцебшчыне і значна вышэйшы, чым сярэдне абласны паказчык. Так у Віцебскай вобласці за мінулы год колькасць стратных арганізацый вырасла з 26,0% да 32,3% у гэтым годзе.

Пры гэтым у суседнім Віцебскім раёне колькасць стратных арганізацый зменшылася з 32% да 28%, а ў Шумілінскім раёне адбыўся значны рост стратных арганізацый з 36,8% да 63,2%.

Стратная дзейнасць арганізацый Гарадоччыны звязана ў значнай меры з тым, што маюць вялікі рост пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасць за апошні год: з 273 млрд. рублёў да 401 млрд. рублёў. А вось прамыя замежныя інвестыцыі ў раён зменшыліся з 2, 670 млн. даляраў да 489 тысяч даляраў.

Л. Антонаў

Последние новости