haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

03.08.2016 09:05

1057 просмотров

0 комментариев

Новы дыетычны прадукт ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» знайшоў сваё месца на рынку

Дыетычнае мяса індычкі з верасня мінулага года пачалі выпускаць у ААТ «Птушкафабрыка Гарадок». Наколькі наладжана сёння вытворчасць? З такім пытаннем журналісты «ВВ» зазірнулі на тэрыторыю горадаўтваральнага прадпрыемства раённага цэнтра.

Вытворчасцю індычыны тут заняліся па даручэнні кіраўніка вобласці Мікалая Шарстнёва з мэтай асваення новых перспектыўных відаў прадукцыі. Абсталяванне размясцілі на перапрафіляваных плошчах у Хайсах пад Віцебскам, дзе раней адкормлівалі куранят. Прадпрыемства стала трэцяй у краіне «індычынай фабрыкай».


Зараз сутачныя індычанятамі дастаўляюцца спецыяльным транспартам з Польшчы, бо ў Беларусі няма пакуль адпаведных прадпрыемстваў. Як адзначае галоўны тэхнолаг птушкафабрыкі Святлана Язерская, тэрмін вырошчвання — 105 дзён для самак і 140 для самцоў, якія буйнейшыя.

За прайшоўшы час здадзена больш за 20 тыс. галоў і атрымана больш за 340 тон мяса ў жывой вазе. Паралельна з адкормам падрошчаных індычанят рэалізуюць насельніцтву (за 6 месяцаў — больш за 4 тыс. галоў). Прыязджаюць пакупнікі не толькі з нашай вобласці, але нават з Міншчыны. Святлана Аляксееўна лічыць, што новы дыетычны прадукт знайшоў сваё месца на рынку. Акрамя продажу праз свае пункты, яго актыўна закупляюць у гарадакчан ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», гандлёвыя сеткі «Веста» і «Віцебскія прадукты». Таму ёсць упэўненасць, што гэты кірунак будзе прыносіць прыбытак.

Натуральна, прадпрыемства працягвае вырабляць курыныя і перапёлчыны яйкі: у агульным аб’ёме яны займаюць 90% (за 6 месяцаў — 69,6 млн штук). У канцы мінулага года быў уведзены ў эксплуатацыю новы транспарцёр, па якім яйка паступае ў цэх гатовай прадукцыі. Дарэчы, перапёлчыны яйкі таксама валодаюць дыетычнымі ўласцівасцямі. Так што для прыхільнікаў здаровага харчавання тавары з Гарадоцкай «прапіскай» — тое што трэба.

.

Алесь Бынькоў

Фота аўтара.

http://vitvesti.by/

Последние новости