haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

03.09.2016 07:20

875 просмотров

0 комментариев

Колькасць новых працоўных месцаў на Гарадоччыне ў ліпені павялічылася больш чым у два разы

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта колькасць новых працоўных месцаў за кошт стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў у Гарадоцкім раёне ў ліпені павялічылася на 24 новых працоўных месца.

Нацыянальны стакамітэт апублікаваў даныя аб сацыяльна-эканомічным развіцці рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і Гарадоцкага раёна. У другім квартале сярод асноўных паказчыкаў развіцця рэгіёнаў з’явілася пазіцыя пра колькасць працаўладкаваных грамадзян на новых прадпрыемствах і вытворчасцях у рэгіёне. З красавіка па чэрвень гэтаялічба па раёну была ў 16 новых месцаў. А вось за ліпень гэта колькасць павялічылася на 24 месца і стала роўнай 40.

Праўда Гарадоцкія ўлады пра гэтыя новыя месцы не паведамлялі на старонках сваёй газеты. Магчыма гэта новыя месцы на малочна-таварнай ферме філіяла «Віраўлянскі» канцэрна «Дзецкасельскі» ў в. Селішча. Гэтае прадпрыемства працуе эфектыўна па павелічэнню вытворчасці малака і ужо дае амаль палову малака ў Гарадоцкім раёне.

Суседні Шуміліснкі раён за семь месяцаў стварыў толькі 9 новых працоўных месцаў. А вось Віцебскі раён у ліпені месяцы дадаў яшчэ 40 новых месцаў і з пачатку года іх у Віцебскім раёне стала 61. Калі гэтая статыстыка праўдзіва.

Л. Антонаў

Последние новости