haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

02.01.2017 14:02

1045 просмотров

0 комментариев

Асобныя тарыфы жыллёва-камунальных паслугаў у Віцебскай вобласці падаражэлі амаль у два разы

З 1 студзеня Віцебскі аблвыканкам ўводзіць новыя фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія прадстаўляюцца насельніцтву, якія субсідуюцца дзяржавай.

Кошт кубаметру вады вырас на 90% і зараз складае 0,5301 рубля замест 0,2790 рубля, якой яна стала пасля сакавіцкага зніжэння тарыфаў. З 0,1893 да 0,354 рубля за кубаметр вырас тарыф на каналізацыю, што таксама складае 90%.

Тэхнічнае абслугоўванне дома зараз абыдзецца ў 10 капеек з квадратнага метра — па сутнасці гэта акругленне мінулага кошту ў 9,949 капейкі. А вось аплата за ліфт падскочыла на 83% — з 0,6911 да 1,19 рубля.

Нагадаем, што ў сакавіку 2016 тарыфы былі некалькі зніжаны пасля рэзкага іх павелічэння ў студзені. Тады аплата за кубаметр вады была ўстаноўлена ў памеры 0,47659 рубля, а за кубаметр водаадвядзення — у 0,41488 рубля. Гэта значыць тарыф на водазабеспячэнне ўжо не толькі дасягнуў студзеньскага, раскрытыкаванае Аляксандрам Лукашэнкам, але і перасягнуў яго.

Л. Антонаў

Последние новости