haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.01.2017 10:12

1198 просмотров

5 комментариев

Галоўным працадаўцам у раёне на пачатку года стаў Гарадоцкі аддзел адукацыі, спорту і турызму

У базе дадзеных Дзяржаўнай службы занятасці па Гарадоцкаму раёну маецца 158 вакансій. Пры гэтым самая вялікая колькасць вакансій прапануецца ў бюджэтных аддзелах Гарадоцкага райвыканкаму і ў падраздзяленнях Гарадоцкай райбальніцы.

Па стану на 4 студзеня ў базе дадзеных утрымліваецца 44 вакансіі Гарадоцкага аддзела адукацыі, культуры і турызму. Пераважная колькасць вакансій не на поўную стаўку, а на 0,5 ці 0,25 стаўкі. Сярод гэтых ставак звяртае ўвагу вакансіі інжынера-праграміста ў СШ № 1 г. Гарадка і Езярышчанскай СШ з заробкам у 239,48 рублёў.

У структурах Гарадоцкага аддзела па ідэалогіі, культуры і моладзевых справах маецца 18 вакансій у асноўным у сферы культуры і таксама з занятасцю на 0,5 стаўкі. Сярод гэтых прапаноў маецца аж пяць прапаноў для акампаніятараў з заробкам 119,74 руб., а таксама пяць загадчыкаў клубаў, філіялаў з тым жа заробкам. У структурах Гарадоцкай райбальніцы таксама маецца 18 вакансій.

Ранейшыя лідэры па працоўных вакансіях свінакомплекс «Паўночны» і Гарадоцкі лясгас зараз прапануюць працу толькі па 7 і 3 вакансіях. А самыя даўнія прапановы ў базе даных цягнуцца ад 24 жніўня ад Гарадоцкай санстанцыі па 7 вакансіях.

Сярод прапануемых вакансій мусіць самая вялікая колькасць працоўных месцаў датычыцца вакансіі швачак у філіяле «Віцебчанкі» у Гарадку — 7 месцаў з абяцаным заробкам у 300 руб.

Нагадаем, што афіцыйная колькасць беспрацоўных у раёне на канец лістапада склала 86 чалавек.

Л. Антонаў

http://gsz.gov.by

Последние новости