haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

04.01.2017 17:13

1071 просмотр

2 комментария

Першым абектам Гарадоцкага раёна ў гэтым годзе на аукцыёне стане будынак дзіцячага садка амаль за 20 тысяч рублёў.

9 студзеня фонд «Віцебскаблмаёмасць» правядзе аукцыён, дзе першым лотам будзе невыкарыстоўваемы будынак дзіцячага садка ў в. Новы Болецк Стадалішчанскага сельсавета за 19 882, 34 рубля. Пры гэтым першапачатковы кошт маёмасці зніжаны на 20%.

Характарыстыка дадзенай нерухомасці такая. Гэта капiтальны будынак (будынак дзіцячага садка) з агароджай, адрынай, ганкам — аднапавярховы цагляны, агульнай плошчай 188,4 кв.м, падмурак бетонны стужачны, 1965 г. пабудовы.

Будынак дзіцячага садка не зарэгістраваны ў адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю.

Зямельны ўчастак для абслугоўвання будынкаў былога дзіцячага сада з адрынай і агароджай мае плошчу 0,1447 га і прадстаўляецца ў арэнду на 50 гадоў. Абмежаванні ў выкарыстанні выкліканы размяшчэннем зямельнага ўчастка ў водаахоўнай зоне воз. Болецкае. Сума задатку для ўдзелу ў аукцыёне складае 3 976,00 рублёў.

Як заведзена ў беларускай сістэме аукцыёнаў, удзельнік, які стаў пераможцам аўкцыёну, пасля заканчэння аўкцыёну абавязаны: падпісаць пратакол аўкцыёну; не пазней за 10 рабочых дзён пасля зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратаколу аўкцыёну кампенсаваць затраты на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну, уключаючы расходы, звязаныя з вырабам і прадастаўленнем удзельнікам дакументацыі, неабходнай для яго правядзення. Таксама пераможца абавязаны не пазней за 12 рабочых дзён з дня зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратаколу аўкцыёну заключыць дамову куплі-продажу нерухомасці і дагавор арэнды зямельнага ўчастка.

Л. Антонаў

Последние новости