haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

10.01.2017 10:46

1018 просмотров

0 комментариев

Дзіўныя суадносіны лічбаў малочнай галіны Гарадоцкага раёна

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя асноўных паказчыкаў развіцця Гарадоцкага раёну за 11 месяцаў 2016 года. Пэўныя пытанні выклікаюць даныя аб стане малочнай галіны Гарадоччыны.

З мінулага лета са старонак газеты «Гарадоцкі веснік» зніклі даныя аб развіцці малочнай галіны Гарадоцкага раёна ў разрэзе сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Гэтыя даныя зніклі, бо былі супярэчлівымі і не адпавядалі здароваму сэнсу, бо за наступны месяц даваліся даныя меншыя, чым ужо было надоена раней.

І вось не менш «арыгінальныя» лічбы з’явіліся сярод даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту за 11 месяцаў 2016 года па Гарадоцкаму раёну. Па-першае варта парадавацца за тое, што ўпершыню за многія гады не адбылося далейшага скарачэння малочнага статка Гарадоччыны: колькасць каро на фермах павялічылася з 5608 у 2015 годзе да 5655 у мінулым годзе — на 47 галоў. Пры гэтым таксама выраслі і надоі ў сярэднім з адной каровы — з 4058 кг за 11 месяцаў да 4122 кг — +64 кг.

Але пры павелічэнні статка і надоеў на адну карову рэалізацыя малака скарацілася аж на 1 237(!) тон: з 24 083 тон да 22 846 тон за 11 месяцаў 2016 года. Канешне, спецыялісты сельскагаспадарчай вытворчасці маюць такую магчымасць, як выкарыстанне здыбытага мала на сельскагаспадарчыя патрэбы і г.д., каб паказваць валавы рост малака. Але ж не да такіх жа памераў... Дарэчы гэтая дыспрапорцыя ў малочнай галіне Гарадоччыне выяўляецца ў статыстычных даных не адзін месяц.

Л. Антонаў

Последние новости