haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

20.01.2017 10:35

1292 просмотра

0 комментариев

Зноў абяцаюць завяршыць самы доўгі даўгабуд Гарадка — басейн у мікрараёне вул. Гагарына

Віцебскі абласны Савет дэпутатаў у чарговы раз прыняў рашэнне завяршыць будаўніцтва басейна ў Гарадку, уключыўшы яго ў інвестыцыйную праграму Віцебскай вобласці на 2017 год.

Эстафета абяцанняў завяршыць будаўніцтва басейна ў Гарадку была прадоўжына і на сесіі Віцебскага аблсавета, якая прайшла напрыканцы мінулага года ў абласным цэнтры. Дзяржаўная прэса адзначыла, што ў інвестыцыйную праграму Віцебскай вобласці 2017 года ўключаны толькі самыя чаканыя і сацыяльна значныя аб’екты.

Сярод гэтых аб’ектаў у чарговы раз апынуўся басейн г. Гарадка, які пачала будаваць на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя яшчэ Гарадоцкая птушкафабрыка. Потым, калі ў прадпрыемства не стала сродкаў на будаўніцтва сацыяльнага аб’екту, у сярэдзіне нулявых яго, як і раней перададзены ў дзяржаўную ўласнасць гатэль, перадалі ў бюджэтнае кіраванне.

Асаблівыя надзеі з уводам у эксплуатацыю басейна ўзніклі ў 2013 годзе, калі Гарадок вырашылі падрыхтаваць да рэспубліканскіх «Дажынак». Але апошнія рэспубліканскія «Дажынкі» ў Гарадку не атрымалася правесці, як і завяршыць будаўніцтва басейна. Тады напрыканцы 2014 года, пасля абласных «Дажынак», дэпутаты Віцебскага абласвета ўключылі будаўніцтва басейна ў інвестыцыйны план вобласці на 2015-2016 год. Уключэнню ў план паспрыяла, што старшынёй аблсавета ў той час быў Аляксандр Ацясаў — дэпутат ад Гарадоцкай акругі. Але за прайшоўшыя два гады асаблівых зрухаў на будаўніцтвы басейна не было.

І вось зноў напрыканцы ўжо 2016 году дэпутаты прагаласавалі за ўключэнне будаўніцтва басейна ў Гарадку ў абласны інвестыцыйны план. Адказнай асобай за завяршэнне будаўніцтва басейна выглядае Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага аблсавета, дэпутат па Пальмінскай акрузе, які кіруе штабам па будаўніцтву басейна. Кантрольнай датай адкрыцця басейна прызначана «чырвоная» дата календара — не пазней 100-й гадавіны кастрычніцкага перавароту — 7 лістапада. Дзеля завяршэння будаўніцтва басейна неабходна вылучыць з бюджэта вобласці 2,3 млн. рублёў.

Л. Антонаў

Последние новости