haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

30.01.2017 18:46

1353 просмотра

1 комментарий

Віцебскія чыноўнікі стварылі турыстычны буклет Гарадоччыны са шматлікімі хібамі

У 2016 годзе Упраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама не ведама дзе і якім накладам выдала буклет «Гарадоцкі раён». У буклеце адсутнічаюць спасылкі на інтэрнэт старонкі прадстаўленых арганізацый, не прадстаўлены брэнды раёна, якія папулярізуе Гарадоцкі райвыканкам, адсутнічаюць даўнія звесткі аб Гарадку і г.д.

Напрыканцы 2016 года ў Гарадку ўрачыста быў адкрыты турыска-інфармацыйны цэнтр з удзелам старшыні Гарадоцкага райвыканкаму Пятра Карабача. Але і праз месяц у невялічкім пакоі у Цэнтры дзяцей і моладзаддзела адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкаму па вул. Савецкая д. 14, дзе месціцца «цэнтр», не было шыльды, а сярод інфармацыйных бясплатных матэрыялаў увагу прыцягнуў буклет «Городокский район».

Гэта першы турыстычны буклет пра Гарадоччыну, які з’явіўся для жыхароў і гасцей Гарадка, якія жадаюць больш даведацца пра наш край. У час інфармацыйных тэхналогій, калі большасць турыстаў шукае інфармацыю ў сеціве, карыстаючыся шматлікімі гаджэтамі для вандроўкі ў сацыяльных сетках, па сайтах, выклікае здзіўленне адсутнасць спасылак на сайты або старонкі абсалютнай большасці арганізацый, якія прадстаўлены ў буклеце. Толькі ў ПУП «Паўазер’е» пазначаны сайт, ды яшчэ пазначаны састарэлы сайт Гарадоцкага райвыканкаму. Астатнія 11 арганізацый з буклета не маюць спасылак ні на сайт, ні на старонку ў сацыяльных сетках.

Па-другое, у буклеце ніякім чынам не адлюстраваны тыя «брэнды» на якіх настойваюць супрацоўнікі Гарадоцкага райвыканкаму. Так на сайце райвыканкаму ў каталагу «Турызм і адпачынак» адзначаецца, што брэндам раёна з’яўляецца «Зона адпачынку ўрочышча Вараб’ёвы горы». Але пра гэты брэнд «Зонуадпычынку» няма ніякіх згадак у буклеце. Мо і правільна, бо «зона» толькі ў хваравітым уяўленні некампетэнтнага чыноўніка можа стаць брэндам.

Праўда апошнімі гадамі, пасля «Дажынак — 2014», адказныя работнікі райвыканкаму сталі казаць і прадстаўляць на абласным узроўні «брэнд» «Гарадоцкі Парнас». Толькі пра яго таксама няма згадак у буклеце віцебскіх чыноўнікаў, як няма ніякіх згадак пра самага знакамітага жыхара Гарадоччыны Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» і мемарыяльныя знакі пра аўтара паэмы ў Гарадку і Астраўлянах і помнік самай славутай беларускай паэме XIX стагоддзя ў цэнтральным скверы райцэнтра.

Абыйшлі ўвагай аўтары буклета і прыродаахоўную установу «Карыценскі мох», якая займаецца прадстаўленнем у арэнду турыстычнага інвентара і мае экалагічныя маршруты па тэрыторыі раёна, а таксама ведае мясцовыя заказнікі і прыродныя помнікі раёна.

Шмат у буклеце і фактычных памылак, адсутнасць інфармацыі пра даўніну Гарадоччыны. Так зноў тыражуецца памылковая інфармацыя аб лясістасці Гарадоччыны. Пры наяўнасці статыстычных даных, што лясістасць раёна складае 52% і з’яўляецца адной з найвялікшіх у буклеце, як і на сайце райвыканкаму гаворыцца толькі пра 40% тэрыторыі.

У буклеце ніякім чынам не гаворыцца хто кіруе гатэлем «Спартыўны гарадок», ФАКам і лыжаролернай трасай, але памылкова пішыцца пра біятлоннае стрэльбішча на лыжаролернай трасе. Толькі яно можа быць на паперы ў дакументах абласных чыноўнікаў, а не ў рэальнасці.

Зноў абласныя чыноўнікі пішуць пра даты далучэння Гарадоччыны да Расейскай імперыі ў 18 стагоддзі, але ніякім чынам не узгадваю першыя звесткі пра Гарадок, як у летапісу пра паход кіеўскіх князёў у 1128 годзе на Полацк, калі крочылі праз Гарадок, так і пра мапу С. Пахалавіцкаму 1579 года, на якой быў пазначаны Гарадок...

Відавочна, што дадзены буклет патрабуе дапрацоўкі дзеля таго, каб стаць крыніцай аб’ектыўнай, карыснай і патрыятычнай інфармацыі для гасцей і жыхароў Гарадка. І шкада сродкаў на неякасны буклет.

Леанід Гаравы

Последние новости