haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

31.01.2017 09:03

712 просмотров

0 комментариев

За няпоўны мінулы год Гарадоцкі раён спрацаваў са стратамі больш чым на 6 млн. даляраў.

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў даныя ад развіццё раёнаў краіны за 2016 год. У гэтых даных стратнасць дзейнасці Гарадоцкага раёна ў параўнанні з 2015 года за студзень — лістапад зменшылася з 135 мільярдаў недамінаваных рублёў да 119 мільярдаў або ў новых коштах з 13 454 тыс. рублёў да 11 896 тысяч рублёў або да 6 млн. 132 тысяч долараў па сёняшняму курсу Нацбанка.


Тэндэнцыя працаваць са стратамі ў раёне ўтварылася з 2013 года, калі пасля апошняга прыбытковага года 2012 — +1 994 тыс. руб., спрацавалі са стратамі да — 4 701 тыс. рублёў. Асаблівы рост стратаў гаспадаркі раёна адбыўся пасля «Дажынак 2014», якія мелі на мэце спрыянне эканамічнай актыўнасці раёна. Гэтае «спрыянне» прывяла да таго, што стратнасць гаспадаркі раёна ў 2015 годзе павялічылася больш чым у два разы ў параўнанні з 2014 годам: з −6 330 тыс. руб. да −13 454 тыс. руб.

Варта адзначыць, што і вырабленай прадукцыя прадпрыемствы Гарадоччыны ганлююць са стратамі. Так стратнасць рэнтабельнасці прадаж выраслі з −2,7% ў 2013 г. да −6,1%. Гэта адзін з самых кепскіх паказчыкаў у Віцебскай вобласці.

Адначасова з гэтай няўдалай дзейнасцю арганізацыі раёна страцілі давер і ў крэдытораў. Так даўгі па пратэрмінаваных крэдытах за апошнія пяць гадоў выраслі ў 7,3 раза: з 6 670 тыс. руб. да 48 909 тыс. руб. Пры такой дынамікі развіцця раёна не можа быць ніякай гаворкі пра устойлівае развіццё, а толькі пра выпрацоўку плана выхаду з глыбокай эканамічнай стагнацыі.


Леанід Гаравы

Последние новости