haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

07.02.2017 09:43

715 просмотров

0 комментариев

За мінулы год рэзка вырасла запазычанасць Гарадоцкага раёна за паліўна-энергетычныя рэсурсы

Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта за 11 месяцаў мінулага года сведчаць, што фінансавае становішча арганізацый Гарадоцкага раёна пагаршаецца вялікімі тэмпамі.

Раней мы пісалі пра стратную дзейнасць прадпрыемстваў Гарадоччыны і рост адмоўнай рэнтабельнасці продажаў прадукцыі прадпрыемстваў раёна. Але разам з гэтымі кепскім паказчыкамі не менш кепскія паказчыкі і фінансавага становішча раёна па выніках працы на канец лістапада. Так пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць — грошы, якія не атрымалі арганізацыі раёна за пастаўленую прадукцыю ў тэрмін — вырасла ў параўнанні з 2015 годам з 3 492 тыс. рублёў да 4 611 тыс. руб — 32%, пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць адпаведна вырасла з 33 993 тыс. руб да 48 909 тыс. руб. — на 44%.

Пры гэтым амаль не змянілася запазычанасць па падатках і зборах: была ў 2015 983 тыс. руб. стала 1003 тыс. руб — рост 2%. Але найбольш вырасла запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы — з 3 299 тыс. руб. да 5506 тыс. руб. — на 67%. Адно пазітыўна за мінулы год, што зменшылася пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах: з 8 483 тыс. руб. за 2015 год да 3 166 тыс. руб. на канец лістапада 2016 года — на 63%.

Для параўнання паказчыкі суседняга Шумілінскага раёна на канец 2016 года выглядаюць лепшымі, не кажуч ыпра Віцебскі раён. У нашых суседзяў пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць склала 2 917 тыс. руб — рост 17%, пратэмінаваная крэдыторская запазычанасць — 30626 тыс. руб — рост 8%. Кепска ў шумілінцаў выглядае сітуацыя з выплатай падаткаў і збораў дзе недаплачана 2000 тыс. руб — рост 97%, але за мінулы год у напалову скарацілі даўгі за паліўна-энергетычныя рэсурсы з 13 021 тыс. руб. да 6 506 тыс. руб., а запазычанасць па крэдытах і займах засталася на мінулагоднім узроўні.

Леанід Гаравы

Чытайце таксама:

За няпоўны мінулы год Гарадоцкі раён спрацаваў са стратамі больш чым на 6 млн. даляраў.

http://haradok.info

Последние новости