haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

21.02.2017 17:48

1001 просмотр

0 комментариев

Турыстка-аздараўленчы комплекс «Лосвіда» абяцае стаць рэспубліканскай прафсаюзнай здраўніцай

Рэканструкцыя ТАК «Лосвіда», ідзе амаль паўтара года. Паводле задумы комплекс павінен выйсці на ўзровень рэспубліканскай прафсаюзнай здраўніцы. Але ці ўсё, што запланавана, будзе ажыццёўлена ў жыццё, або з некаторымі аб’ектамі — саунай, сучасным басейнам, саляным пакоем — прыйдзецца пачакаць? Што ўжо зроблена, і якія работы неабходна правесці ў першую чаргу, каб наблізіць адкрыццё турысцка-аздараўленчага комплексу? Пра гэта мы даведаліся, пабываўшы ў «Лосвіда» .

Рэканструкцыя «Лосвіда» была пачата ў кастрычніку 2015 года па ініцыятыве УП «Віцебсктурыст» пры фінансавай падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Вялікі аб’ём работ, звыш чым на 50 млрд руб. у старых цэнах, ужо выкананы, але поўнага ўводу ў строй турыстка-аздараўленчага комплексу варта чакаць не раней за лета.

Кожны год у ТАК на адпачынак і аздараўленне з’язджаліся хлопцы з усёй рэспублікі, сярод іх было і шмат мясцовых школьнікаў. Адпачывалі і трэніраваліся тут і навучэнцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, і вучэльняў алімпійскага рэзерву. Многія, пабываўшы на адной змене, вярталіся сюды не раз.

Зрабіць дзіцячы адпачынак і аздараўленне больш камфортным, пашырыць спектр паслуг і кантынгент адпачываючых — такія мэты паставіла УП «Віцебсктурыст» і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Федэрацыя фінансуе рэканструкцыю па лініі інвестпраграмы па развіцці турыстка-аздараўленчага комплексу і з’яўляецца ўласнікам будаўнічай арганізацыі, якая выступае генпадрадчыкам — СПУ «Нарачпрафбуд». У якасці субпадрадчыкаў прыцягнуты дзяржаўныя і прыватныя будаўнічыя арганізацыі з розных абласцей Беларусі. Але цяпер будаўніцтва і рэканструкцыя часова прыпыненыя з-за карэкціроўкі бюджэту, праектна-каштарыснай дакументацыі і тэрмінаў здачы комплексу. Плануецца, што працы адновяцца ў пачатку марта.

Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гарадоцкага раёна кантралюе аб’ём і якасць работ па асобных аб’ектах у «Лосвіда». Як распавяла дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ» Гарадоцкага раёна Святлана Тасмінская, праведзена цепларэнавацыі адміністрацыйнага будынка, галоўнага корпуса, сталовай, яе выканалі па тым жа прынцыпе, што і ўцяпленне жылых шматкватэрных дамоў да «Дажынак». На будынку галоўнага корпуса ўстаноўлена двускатны дах з металадахоўкі.

У стадыі завяршэння — работы па капрамонту галоўнага корпуса, які знаходзіцца ў 200 метрах ад возера Лосвіда. Уласна, нумарны фонд (звыш ста сучасных нумароў, у якіх ёсць усе выгоды) ужо падрыхтаваны, ўстаноўлена і новая мэбля. Але корпус не можа быць уведзены ў эксплуатацыю без заканчэння рамонтных работ, прадугледжаных праектна-каштарыснай дакументацыяй. Пасля вымушанага перапынку генпадрадчык адновіць працу менавіта на гэтым аб’екце.

У пяціпавярховым будынку будзе і ліфт, яго ўстаноўка якраз завяршаецца. Пры будаўніцтве будынка ў 80-х гадах ліфтавая шахта была прадугледжана, але яе зашылі дэкорам, так і не усталяваўшы ліфтавае абсталяванне. Зараз гэта выправяць, неўзабаве грузапасажырскі ліфт вытворчасці ААТ «Магілёўліфтмаш» будзе курсіраваць паміж паверхамі, у тым ліку і да нулявога, падвальнага.

Тэхнічны нагляд за будаўніцтвам шэрагу аб’ектаў у «Лосвіда» ажыццяўляе таксама ТАА «КапіталУпраўБуд». Сярод аб’ектаў, якія кантралююцца гэтай арганізацыяй, першачарговае значэнне маюць ачышчальныя збудаванні, якія патрабуюць рэканструкцыі.

Як распавёў дырэктар філіяла ТАК «Лосвіда» Пётр Цімчанка, ад аб’ектаў, якія дазволяць аказваць дадатковыя паслугі і могуць прыцягнуць у «Лосвіда» больш адпачывальнікаў, — саляны пакой, басейн, сауны — заказчык будаўніцтва не адмаўляецца, але з-за не зусім спрыяльнага фінансавага становішча іх ўвядзенне адсоўваецца на пазнейшыя тэрміны. Магчыма, iх уладкаванню пачнуць ужо пасля адкрыцця «Лосвіда». А зараз, да лета, трэба выканаць тыя работы, без якіх комплекс сапраўды не зможа функцыянаваць.

Кацярына Пучкова. Фота аўтара.

http://www.garadvest.by

Последние новости