haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Экономика

27.02.2017 18:35

1266 просмотров

5 комментариев

Амаль тысяча грамадзян Гарадоцкага раёна падлягае пераследу за невыкананне Дэкрэта № 3

У Гарадоцкім раёне падатковая інспекцыя накіравала 1278 грамадзянам паведамленне аб неабходнасці выплаты збору на дзяржаўныя патрэбы. І толькі 81 грамадзянін унёс аплату — гэта 6% ад атрымаўшых паведамленне, што склала 24972 рубля.

«Гарадоцкі веснік» апублікаваў інфармацыю начальніка інспекцыі Міністэрства па падатка і зборах па Гарадоцкаму раёну Аляксандра Абрамчыка «Дэкрэт № 3 ў дзеянні».

20 лютага наступіла заканчэнне тэрміну выплаты збору і на гэты час у падатковую інспекцыю звярнулася 266 чалавек з заявамі і прадстаўленнем дакументаў аб адсутнасці абавязкаў па аплаце збору. З 246 ўжо разгледжаных заяў па 230 прынята рашэнне аб ануляванні паведамлення, у 4-х унесены змены, а для 12 падцверджана неабходнасць аплаты збору.

З гэтых лічбаў вынікае, што 967 грамадзян Гарадоцкага раёну не мае намеру плаціць гэты збор. Адпаведна прынятых Палатай № 5 карных захадаў для такіх грамадзян павінна быць учынена адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 4 базавых велічынь або грамадскія працы. Праўда яшчэ магчыма падаць заяву ў райвыканкам з просьбай аб прызнанні свайго цяжкага матэрыяльнага становішча. Але што робяць з такімі заяўнікамі ўжо вядома па прыкладу Рагачоўскага райвыканкаму.

http://haradok.info

Зараз улады далёка зайшлі ў сваёй уседазволенасці па арганізацыі пабораў з грамадзян, што выклікала масавыя пратэсты ў краіне з патрабаваннямі адмены Дэкрэту № 3, якія ўсё часцей перарастаюць ў палітычныя патрабаванні аб зыходзе з пасады Аляксандра Лукашэнкі.

Псіхалагічна «народны» прэзідэнт не можа адмяніць гэты някчэмны Дэкрэт, але па тэлефоннаму праву можа даць каманду, каб не вяліся адміністрацыйныя працэсы. Бо яны адназначна будуць каталізатарамі акцый пратэсту, якія ўсё шырэй набываюць палітычную афарбоўку..

Леанід Гаравы

Последние новости